NMT
Стандарты мабільнай сувязі |
---|
0G (радыётэлефанія) |
1G |
2G |
2,5G |
2,75G |
3G (IMT-2000) |
3,5G |
3,75G |
4G (IMT-Advanced) |
5G
не зацьверджаны |
NMT (Nordic Mobile Telephone) — аналягавы стандарт мабільнай сувязі ў дыяпазоне частасьцяў ад 453 да 468 МГц.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значна большая ў параўнаньні зь іншымі стандартамі плошча абслугоўваньня адной базавай станцыі і адпаведна меншыя выдаткі, а таксама малое згасаньне сыгналу на адкрытай прасторы, што аптымальна для шырокіх тэрыторыяў зь нізкай шчыльнасьцю насельніцтва.
Вялікая далёкасьць — магчымасьць карыстацца сувязьзю на адлегласьці ў некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад базавай станцыі (тэарэтычна да 100 км, асабліва ўлетку) і нават за межамі гарантаванай зоны пакрыцьця, калі абанэнт можа падлучыць высокаэфэктыўныя накіраваныя антэны і ўзмацняльнікі.
Слабая перашкодаўстойлівасьць — у гэтым частасным дыяпазоне ўзровень індустрыяльных перашкод вышэй, чым у дыяпазонах 800, 900 і 1800 МГц. У вялікіх гарадах гэта выяўляецца ў дакучлівым шыпеньні і трэску ў дынаміках.
Меншыя, чым у лічбавых стандартах, магчымасьць падаваньня шырокага спэктру сэрвісных паслуг.
Неабароненасьць ад падслухоўваньня. Абанэнту NMT-450 карысна ведаць, што яго перамовы лёгка прымае ЎКХ-прымач які адпавядае дыяпазону. Таму ні аб якой прыватнасьці казаць не прыходзіцца.
Габарыты, вага, спажываньне энэргіі акумулятараў у тэлефонных апаратаў больш, чым у лічбавых сыстэмах, а час працы адпаведна менш. У новых мадэлях гэтыя недахопы меней выяўленыя.
Верагоднасьць паніжэньня якасьці сувязі ўсярэдзіне памяшканьняў вышэй.
Невысокая абанэнцкая ёмістасьць сетак, абумоўленая дыяпазонам выкарыстоўваных частасьцяў і асаблівасьцямі тэхнічных рашэньняў, можа павялічваць час дазвону ў моманты пікавай нагрузкі. Па гэтым чыньніку ў буйных гарадах лік адначасова выкарыстоўваных нумароў у межах адной соты стандарту NMT-450 абмежавана. Але абанэнтам тэлефанаваць не забароніш і зьяўляецца адпаведная праблема.
NMT-450 менш усяго адпавядае патрабаваньням «гарадзкога» стандарту і больш за ўсё падыходзіць для маланаселеных раёнаў.
Пэрспэктывы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас мадэрнізацыяў распрацоўваюцца новыя вэрсіі стандарту. Для павелічэньня ёмістасьці сотавых сетак стандарту NMT-450 плянуецца выкарыстаць крок частаснай сеткі 12,5 кГц замест стандартнага кроку 25 кГц, што дазволіць павялічыць колькасьць працоўных каналаў з 180 да 359. Але гэтым прывілеем змогуць скарыстацца толькі ўладальнікі новых мадэляў тэлефонаў.
Мяркуецца выкарыстаць часовы падзел каналаў, як у лічбавых сыстэмах (праца некалькіх абанэнтаў на адной частаце).
У эўрапейскіх краінах у гэтага стандарту пэрспэктыва адна — поўная адмова ад NMT-450 і пераход на тэхналёгію IMT-MC-450 (CDMA2000).