If (альбом)
| If | ||||
| Студыйны альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | вясна 2008 году (глядзіце § Гісторыя рэлізу) | |||
| Запісаны | лістапад — сьнежань 2007 году | |||
| Месца запісу | Нью-Ёрк | |||
| Жанры | ||||
| Працягласьць |
| |||
| Колькасьць | глядзіце § Сьпіс кампазыцыяў | |||
| Мовы |
| |||
| Лэйбл | The End Records | |||
| Фарматы | глядзіце § Гісторыя рэлізу, § Вэрсіі рэлізу | |||
| Прадусар |
| |||
| Храналёгія Mindless Self Indulgence | ||||
| ||||
| Вокладка дэлюкс-выданьня | ||||
| Вокладка японскага выданьня | ||||
| Вокладка вінілавага выданьня | ||||
| Сынглы да If | ||||
|
||||
If (з анг. — «Калі») — пяты студыйны альбом амэрыканскага індастрыял-рок-гурта Mindless Self Indulgence, рэліз якога адбыўся праз лэйбл The End Records 28 красавіка 2008 году ў Вялікабрытаніі[4], 29 красавіка ў Злучаных Штатах[5] і 25 сакавіка 2009 году ў Японіі[6]
. Альбом дэбютаваў у амэрыканскім Billboard 200 на 27 месцы (18 000 копіяў)[7]
.
Лічбавая дэлюкс-вэрсія, якая ўлучае сем B-side трэкаў, пяць рэміксаў «On It», чатыры рэміксы «Issues», два рэміксы «Pay For It», і чатыры рэміксы песьні «Never Wanted to Dance», была выдадзеная 1 красавіка 2010 году
, а спадарожны міні-альбом <3 (таксама вядомы як Less Than 3) быў выдадзены 10 жніўня
.
Усяго было выдадзена каля дзесяці вэрсіяў If для розных краінаў і рэґіёнаў
.
Пра альбом
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вокладкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На вокладцы альбома напісана слова «if» чорным клерам на зморшчанай белай паперы. Літара «f» у «if» мае пырскі чырвонага колеру зьнізу. Існуюць выданьні альбома, з вокладкамі, ідэнтычнымі гэтай, але колеры адрозьніваюцца: залаты й сіні замест чорнага й белага, залаты й чырвоны замест чорнага й белага.
На дэлюкс-дыгіпаку намаляваная рука са словам «if» ружовым тэкстам, а кожны ўдзельнік гурта — лялька на пальцах. Вінілавае выданьне мае малюнак гурта, які едзе на мухападобных істотах.
<3
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На вокладцы альбома «<3» (эмацікон для сэрца) назва напісана белым колерам на зморшчанай чырвонай паперы. Літара «3» мае пырскі белага колеру зьнізу.
Стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На стыль альбома паўплывала танцавальная музыка[2]; альбом апісваецца з дапамогай такіх музычных жанраў і стыляў, як сынт-панк[1], індастрыял-рок[1], поп-рок[2], гэві-мэтал[2], дэнс-панк[1], індастрыял-дэнс і індастрыял-мэтал[2], саскор[1], электраклэш[1].
Песьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Never Wanted to Dance» выказвае пачуцьцё непадпарадкаваньня й незалежнасьці, адкідаючы ідэю падпарадкаваньня грамадзкім чаканьням альбо ціску[8][~ 1]. Песьня ўвайшла ў саўндтрэкі кампутарных гульняў Madden NFL 09[9] і Need for Speed: Undercover[10]. Песьня «Evening Wear» паглыбляецца ў тэму самапрыняцьця й непадпарадкаваньня грамадзкім нормам[8]. «Lights Out» распавядае пра пошук увагі й славы праз хаос і гвалт[8].
Трэкі прысьвечаныя такім тэмам як адыкцыя — у «Prescription» агучваецца ўнутраны канфлікт з-за таблетак — і асабісты бунт[11]; у «Issues» прасочваецца ўплыў рэп-мэталу, што ўносіць разнастайнасьць у альбом[12]. Песьня распавядае пра пошук фізычнай блізкасьці замест эмацыйнай сувязі, з акцэнтам на выпадковыя сустрэчы й ігнараваньне глыбокіх адносінаў[8]. «Get It Up» разглядае праблему трывожнасьці ў інтымных сытуацыях[8].
«Revenge» — гімн пра помсту праз распаўсюджваньне чутак, «Animal» пагружаецца ў хаатычную й неўтаймаваную прыроду жаданьня, «Mastermind» адлюстроўвае пэрсанажа, які лічыць сябе галоўным інтэлектуалам, адчувае сябе лепшым і кантралюючым, «On It» адлюстроўвае бунтарскае стаўленьне да грамадзкіх нормаў і чаканьняў, «Pay for It» паглыбляецца ў складанасьці самаўспрыманьня й жаданьня пацьверджаньня[8].
У «Due» MSI разважаюць пра пачуцьцё адчужанасьці й барацьбу за прызнаньне; «Money» адлюстроўвае пэрсанажа, які засяроджаны на матэрыяльным дабрабыце і канфармізьме, гатовага ісьці на ахвяры дзеля дасягненьня сваіх жаданьняў; «Bomb This Track» крытыкуе павярхоўнасьць і празьмернасьць славы й тусовачнага ладу жыцьця[8].
«Mark David Chapman» крытыкуе страту індывідуальнасьці сярод артыстаў, выкарыстоўваючы чорны гумар і гістарычныя адсылкі[3]. Назва песьні — імя забойцы Джона Ленана, Марка Чэпмэна.
Гісторыя рэлізу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рэґіён | Дата | Фарматы | Лэйбл | Крыніцы |
|---|---|---|---|---|
| 28 красавіка 2008 | The End Records | [4] | ||
| 29 красавіка 2008 | ||||
| 25 сакавіка 2009[6] |
Вэрсіі рэлізу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбом быў выдадзены ў некалькіх вэрсіях, уключаючы вэрсію Clean, Explicit, Limited і Deluxe Edition (лімітаванае і дэлюкс выданьні), вэрсіі для розных краінаў і рэґіёнаў, перавыданьні й прома-вэрсію.
| Рэґіён | Дата |
Назва |
Фарматы | Лэйблы | Крыніцы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2008 | If | 2×LP, альбом, Gatefold |
|
[13] | |
| If / If [Deluxe Digipak] | CD, альбом; DVD; усе мэдыя, лімітаванае выданьне |
|
[14][15] | ||
| If | CD, альбом |
|
[16] | ||
|
[17][18] | ||||
| If (Clean) / If [Deluxe] |
|
[19][20] | |||
| 2009 | イフ | CD, альбом; CD, кампіляцыя, Enhanced |
|
[6][21] | |
| 2010 | If (Digital Deluxe Edition) | 39×File, MP3, альбом |
|
[22] | |
| If (Deluxe Edition — Disc 1) / If, Vol. 2 (Deluxe Edition) | стрымінг, спампаваньне музыкі, альбом | [23][24][25] | |||
| 2023 | If | 2×LP, альбом, лімітаванае выданьне, нумараваны, перавыданьне, фіялетавы й чырвоны мармур, Gatefold |
|
[26][27][28] | |
| 2025 | 2×LP, альбом, лімітаванае выданьне, нумараваны, перавыданьне, крышталёва чысты й чырвоны мармур, Gatefold | [29] | |||
| н/д | CDr, прома, Sampler |
|
[30] |
Рэцэнзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Сумарныя балы | ||
|---|---|---|
| Аўтар | Рэйтынг | |
| Album of the Year | 81 / 100[1] | |
| Аглядныя балы | ||
| Аўтар | Рэйтынг | |
| The Skinny | ||
| Entertainment Weekly | 83 / 100[1] | |
| AllMusic | ||
| Musical Fiction | 8 / 10[11] | |
Пласьцінка атрымала ў цэлым станоўчыя водгукі, у прыватнасьці 81 з 100 балаў ад Album of the Year[1]; водгук грунтуецца на трох аглядах[1].
Майкл Слэвін з The Skinny адзначыў «сталае гучаньне, якое пераўзыходзіць усе папярэднія працы», трэкі «Pay for It», «Bomb This Track», «Revenge» і «Mark David Chapman» былі апісаныя ім як «фантастычныя», а сам альбом быў названы magnum opusʼам Mindless Self Indulgence «…пакуль што»[31].
Дэвід Джэфрыз з AllMusic назваў фірмовы энэргічны гук і правакацыйныя тэксты («I want a lot of profanity / With a lot less virginity») моцным бокам If; аднак арыентацыя на вузкую аўдыторыю фанатаў (песьня «Mark David Chapman» напісана пры іх удзеле), паводле яго, ёсьць «вялікай мэтафарай эксклюзіўнасьці», гурт «можа быць фэнамэнальным, калі спрабуе шакаваць усіх, а ня толькі сваю рассылку»[2].
Нямецкі часопіс Metal Hammer падкрэсьлівае незвычайны, энэргічны стыль альбома, які спалучае элемэнты індастрыялу, панку й электронікі[32].
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бонусныя трэкі брытанскага й японскага выданьняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бонусны дыск японскага выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бонусныя відэа японскага выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Never Wanted to Dance» (спрадусавана Джымам Бэрнманам);
- «Mark David Chapman» (спрадусавана Майкам Далквістам);
- The Making of «Mark David Chapman» (здымкі, мантаж, рэжысура й агучваньне: Майк Далквіст).
Бонусныя DVD дэлюкс выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя два відэа запісаныя ў Бірмінггэме (MSI Live In Birmingham, UK, красавік 2007), 3 і 4 — у Нью-Ёрку (Live At Webster Hall, NYC, ліпень 2005)[33].
Выданьне на грампласьцінцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- A: «Never Wanted to Dance», «Evening Wear», «Lights Out», «Revenge»;
- B: «Animal», «Pay for It», «Due», «Money», «Mark David Chapman»;
- C: «Issues», «Get It Up», «Prescription»;
- D: «On It», «Bomb This Track», «Mastermind».
Digital Deluxe Edition
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
If (Digital Deluxe Edition) |
If, Vol. 2 (Digital Deluxe Edition) |
Прома-выданьне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэкст на ўкладышы: «This is a clean sampler of the following 10 tracks from the forthcoming album», з анг. — «Гэта чысты сэмплер з наступных 10 трэкаў з будучага альбома»[30].
<3
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Трэкліст міні-альбома <3.
Удзельнікі запісу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дужках пазначаныя нумары трэкаў.
MSI
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Джымі Юрын (Джэймс Юрынгер) — вакал, мастацкае афармленьне, прадусаваньнн, праграмаваньне, аранжыроўка, тэксты песьняў (калі не пазначана іншае);
- Кіці (анг. Kitty; Джэніфэр Дан) — ударныя, мастацкае афармленьне, тэксты песьняў (5; сумесна з Steve, Righ? і Джымі Юрынам);
- Steve, Righ? (Стыў Мантана) — гітары, дадатковае прадусаваньне, аранжыроўка, тэксты песьняў (3, 5, 6; сумесна з Джымі Юрынам);
- Лін-Z (Ліндзі Ўэй) — бас-гітара.
Іншыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Джэймс Галус — прадусаваньне, аранжыроўка, лягатпы, мастацкае афармленьне, вокладка;
- Джордан Гэйлі — фатаграфаваньне;
- Шунтара Ката Kato — фатаграфаваньне;
- Бэкі Капэлія Йі — фатаграфаваньне;
- Грэг Рылі — міксаваньне;
- Рыс Фулбэр — міксаваньне;
- Ўіл Кўінэл — майстарынг.
Чарты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]If
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Billboard 200 | 27[34][35] |
|---|---|
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Год | Назва | Чарт | Вышэйшая пазыцыя |
|---|---|---|---|
| 2008 | «On It» | 2[36] | |
| «Never Wanted to Dance» | 1[37] | ||
| «(It’s 3AM) Issues» | 4[38] | ||
| 2009 | «Evening Wear / Mark David Chapman» | 1[39] | |
| 31[40] |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- You’ll Rebel to Anything — чацьвёрты студыйны альбом MSI
- How I Learned to Stop Giving a Shit and Love Mindless Self Indulgence — пяты студыйны альбом MSI
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Тут паказаныя крыніцы для кожнай песьні паводле іх парадку ў сьпісе кампазыцыяў, акрамя «Prescription» і «Mark David Chapman».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Mindless Self Indulgence — If (анг.). Album of the Year. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 3 4 5 6 7 David Jeffries. студзеня 2026784240 If — Mindless Self Indulgence (анг.). AllMusic. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 «Mark David Chapman» by Mindless Self Indulgence (анг.). Musixmatch. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 If (анг.). mindlessselfindulgence.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Mindless Self Indulgence Signs With The End Records (анг.) // blabbermouth.net, 8 студзеня 2008 г. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 3 IF [Japanese Limited 2CD Edition] (Japan Version) (анг.). yesasia.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Katie Hasty (7 траўня 2008) Madonna Leads Busy Billboard 200 (анг.). Billboard. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 3 4 5 6 7 www.musixmatch.com (анг.). Musicmatch. Праверана 28 студзеня 2026 г.: 1) «Never Wanted to Dance», 2) «Evening Wear», 3) «Lights Out», 5) «Issues», 6) «Get It Up», 7) «Revenge», 8) «Animal», 9) «Mastermind», 10) «On It», 11) «Pay for It», 12) «Due», 13) «Money», 14) «Bomb This Track»
- ↑ Rainier. (8 ліпеня 2008) Madden NFL 09 (ALL) Soundtrack Revealed (анг.). worthplaying.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Need For Speed: Undercover Soundtrack. Need for Speed (анг.). genius.com (18 лістапада 2008). Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 If — Mindless Self Indulgence (анг.). musicalfiction3.wordpress.com (9 красавіка 2014). Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Jordan Itkowitz. (21 ліпеня 2008) Mindless Self Indulgence. If (анг.). Teeth of the Divine. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If [Deluxe Digipak]. Mindless Self Indulgence. (CD — The End #1002) (анг.). AllMusic. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 If [UK Bonus Tracks]. Mindless Self Indulgence. (CD — The End #107) (анг.). AllMusic. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (Clean) (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If [Deluxe]. Mindless Self Indulgence. (CD — UCR / The End #1032) (анг.). AllMusic. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ イフ (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (Digital Deluxe Edition) (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (Deluxe Edition — Disc 1) (анг.). Apple Music. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If, Vol. 2 (Deluxe Edition) (анг.). Apple Music. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If, Vol. 2 (Deluxe Edition) (анг.). Musicmatch. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If. Mindless Self Indulgence. (LP — Music On Vinyl #6203085) (анг.). AllMusic. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If. Mindless Self Indulgence. (LP — Music On Vinyl #MOVLP 3327C) (анг.). AllMusic. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- 1 2 Michael Slevin. Mindless Self Indulgence — If (анг.) // The Skinny, 15 траўня 2008 г. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Henning Richter. (1 красавіка 2011) Mindless Self Indulgence IF Review (ням.). Metal Hammer. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Mindless Self Indulgence — If (анг.). discogs.com. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Darren Cowan. Mindless Self Indulgence Lands at #27 on Billboard Charts (анг.) // metalcentre.com, 12 траўня 2008 г. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Mindless Self Indulgence Debuts on Billboard’s Top 200 at #27 (анг.). thegauntlet.com (8 траўня 2008). Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Billboard «On It», Billboard (анг.) Архівавана 2 траўня 2013.
- ↑ «Never Wanted to Dance» (анг.). Billboard. Праверана 28 студзеня 2026 г.
- ↑ Mindless Self Indulgence — Charts & Awards — Billboard Singles (анг.). AllMusic. Архівавана 8 траўня 2012 году.
- ↑ «Evening Wear / Mark David Chapman» (анг.). Billboard.
- ↑ «Evening Wear / Mark David Chapman» (анг.) OOC. Official Physical Singles Chart. Праверана 28 студзеня 2026 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Mindless Self Indulgence
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт MSI (анг.)
- Старонка альбома If (анг.). На афіцыйным сайце MSI.
Іншыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Musicmatch:
- If (анг.)
- If, Vol. 2 (Deluxe Edition) (анг.)
- If (анг.). genius.com.
- If ~ Release group by Mindless Self Indulgence (анг.). MusicBrainz.