Палёўка Шалкоўнікава
| Палёўка Шалкоўнікава | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
| Род | Палёўка (Microtus) |
| Від | Палёўка Шалкоўнікава |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Microtus schelkovnikovi (Satunin, 1907) | |
Палёўка Шалкоўнікава (Microtus schelkovnikovi) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства хамяковыя (Cricetidae).
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца в Азіі (Азэрбайджан, Іран) на вышынях ад 100 да 1500 метраў. Від сустракаецца ў вільготных субтрапічных лясах перадгор'я і ніжняга горнага пояса і аддае перавагу лясным палянам на раньняй сукцэсійнай стадыі. Верагодна, залежыць ад лесу; сустракаецца на стромкіх схілах і ў глыбокіх ярах, парослых хмызьняком, папараццю і імхамі.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня яго цела 107 мм, даўжыня хваста 18–24 мм, маса 7–10 грамаў. Колер верхняга боку цёмна-шэры і бураваты. Хвост выразна двухколерны.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядзе паўпадземны лад жыцьця. У адрозненьне ад многіх іншых відаў палёвак не робіць праходаў паміж выхадамі з нор. Сілкуецца падземнымі часткамі расьлін. Хутчэй за ўсё жыве сямейнымі групамі. Размнажэньне пачынаецца ў канцы сакавіка, памер прыплоду — 1–4 асобіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |