Mein Teil
«Mein Teil» | ||||
![]() | ||||
Самотнік Rammstein з альбому Reise, Reise | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 26 ліпеня 2004 | |||
Жанр | Neue Deutsche Härte | |||
Лэйбл | Universal | |||
Фармат | ||||
Бок «Б» | рэміксы | |||
Працягласьць | 4:32 | |||
Прадусары |
| |||
Мова | нямецкая[~ 1] | |||
Месца запісу | El Cortijo Studio, Маляга, Гішпанія[1] | |||
Аўтар словаў | Rammstein | |||
Аўтар музыкі | Rammstein | |||
Кампазытары | Rammstein | |||
Храналёгія самотнікаў Rammstein | ||||
| ||||
Відэакліп | ||||
Відэа на YouTube |
«Mein Teil»[a] (зь ням. — «Мая частка»[b]) — песьня нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein, выдадзеная 26 ліпеня 2004 году як лід-самотнік для іхнага чацьвертага студыйнага альбома Reise, Reise. Нямецкія СМІ назвалі яе «das Kannibalenlied» (канібальская песьня») з-за таго, што тэкст заснаваны на гісторыі Арміна Майвэса[2], які ў 2001 годзе забіў і зьеў Юргена Брандэса зь яго добраахвотнай згоды. Гэта дапамагло песьне падняцца на другое месца ў нямецкіх музычных чартах і стаць самотнікам № 1 у Гішпаніі.
Рэміксы былі зробленыя Артурам Бэйкерам і Pet Shop Boys. «Mein Teil» была намінаваная на 48-ю прэмію «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшае мэталічнае выкананьне», але прайграла песне «Before I Forget» гурта Slipknot.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня натхнёная справай Арміна Майвэса й Бэрнда Юргена Брандэса[2][3]. У сакавіку 2001 году ў горадзе Ротэнбург-на-Фульдзе двое мужчын ва ўзросьце каля 40 гадоў сустрэліся адзін з адным, адрэзалі і падрыхтавалі чэлес Брандэса і паспрабавалі зьесьці яго разам[4]. Пасьля гэтага Мейвэс забіў Брандэса, расчляніў яго, а потым захоўваў і еў ягоныя рэшткі на працягу наступных 10 месяцаў, пакуль яго не злавілі ў сьнежні 2001 году[4]. У выніку (30 студзеня 2004) Майвэс быў прысуджаны да васьмі з паловай гадоў турмы за ненаўмыснае забойства, але пазьней (у 2006) яго абвінавацілі ў забойстве і прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня[4]. Паводле басіста Олівэра «Олі» Рыдэля, песьня зьявілася пасьля таго, як
…адзін з нашых удзельнікаў прынёс на рэпэтыцыю газэту, у якой быў артыкул пра хлопца-канібала. Мы былі зачараваныя, шакаваныя і забаўленыя адначасова.
— Олівэр Рыдэль[5].
Вакаліст гурта Тыль Ліндэман заявіў:
Гэта настолькі ванітна, што становіцца займальным, і пра гэта проста неабходна напісаць песьню.
Відэакліп
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэжысэрам відэакліпа для «Mein Teil» выступіў Зоран Біхач[8], кліп здымаўся ў Бэрліне, у пэрыяд з 2 па 3 чэрвеня 2004 году[9], прэм’ера адбылася 9 ліпеня 2004[10].
У кліпе Крыстаф Шнайдэр пераапранаецца ў маці Арміна Майвэса, Тыль Ліндэман займаецца аральным сэксам з анёлам (у выкананьні Лучыяны Рэгіны), перш чым зьесьці ейныя крылы й забіць; Крысьціян Лёрэнц выконвае балет у галюцынатарным стане; Паўль Ляндэрс трасецца, люта крычыць і блукае вакол у варʼяцкім стане; Рыхард Круспэ люта бʼецца са сваім двайніком; Олівер Рыдэль курчыцца на падлозе ў балючых спазмах, ягоная скура пакрытач белым парашком; група бʼецца ў гразі; Шнайдэр вядзе астатніх удзельнікаў групы на ланцужках, калі яны выпаўзаюць са станцыі Deutsche Oper бэрлінскага мэтро й паводзяць сябе як сабакі.
У пачатку кліпа гучыць фраза «Suche gut gebauten Achtzehn-bis Dreißigjährigen zum Schlachten — Der Metzgermeister» («Шукаю добра складзенага 18-30-гадовага хлопца для забою — мясьнік»), агучаная Рыдэлем. У альбомнай вэрсіі песьні такога пачатку няма. Цытата ўзятая з інтэрнэт-паста Арміна Мейвэса[11][9].
Паводле пачатковай задумцы, кліп павінен быў распавядаць гісторыю людзей, якія ў выніку крушэньня самалёта аказваюцца на востраве канібалаў, дзе іх зьядаюць[9][12]. Плянавалася сцэна, дзе кагосьці з удзельнікаў гурта вараць у катле[12]. Гэты сцэнар ня быў выкарыстаны, але ідэю з катлом адаптавалі для сцэнічнага выкананьня песьні[9][12].
MTV Germany абмежавалі паказ кліпа: ён трансьляваўся пасьля 23:00[9].
Выкананьне ўжывую
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэбют «Mein Teil» адбыўся на трох канцэртах запар для сябраў фан-клюбу ў кастрычніку 2004 году. Выкананьне гэтай песьні ёсьць адным з найпрыкметнейшых выступаў гурта ў Ahoi Tour’ы (2004—2005).
З цэнтральнага закуліснага праходу зьяўляецца Тыль Ліндэман, які цягне за сабой гіганцкую рондаль. Ён апрануты ў касьцюм скрываўленага кухара і трымае мікрафон зь вялікім сапраўдным кухонным нажом на канцы. У рондалі зьяўляецца клявішнік Фляке Лёрэнц[13], да рук і ног якога прымацаваныя мэталічныя цыліндры, і грае на клявішных падчас песьні. Пасьля другога прыпеву Тыль бярэ агнямёт і падсмажвае дно рондаля, «рыхтуючы» Фляке. Ён выбіраецца з рондаля і пачынае бегаць па сцэне з полымем на рукох і нагох, а за ім гоніцца Тыль з нажом.
Паводле Фляке «…усё гэта нармальна. Гэта толькі боль … удыхаць нельга, таму што тады можна надыхацца полымем і памерці»[14].
З-за тэатральнасьці выкананьня песьня звычайна доўжыцца шэсьць ці сем хвілінаў, калі выконваецца ўжывую. Яна гучала на ўсіх канцэртах тура Ahoi, але была выключана са сьпісу падчас тура Liebe ist für alle da, што выклікала раздражненьне многіх прыхільнікаў. «Mein Teil» вярнулася ў плэйліст лацінаамэрыканскай часткі тура ў 2010 годзе, на некаторыя выступы на фэстывалі Big Day Out і паўднёваафрыканскай часткі тура ў 2011 годзе, замяніўшы «Ich tu dir weh» (за выключэньнем бразыльскай часткі паўднёваамэрыканскага тура, дзе гучалі абедзьве песьні). Песьня зьявілася падчас канцэртнага тура Made in Germany 1995—2011, у 2016 годзе яна зноў перастала выконвацца ў канцэртах, пакуль у 2019 годзе яе не ўключылі ў сэтліст Stadium Tour’а.
За пэрыяд Ahoi Tour’а песьню была выкананая 71 раз, а за ўсю гісторыю тураў Rammstein — 328 раз[15].
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песьня напісаная й выкананая Rammstein[1][16][17]:
- Тыль Ліндэман — вакал;
- Рыхард Круспэ — гітара;
- Олівэр Рыдэль — бас-гітара;
- Паўль Ляндэрс — гітара;
- Крысьціян «Фляке» Лёрэнц — клявішныя;
- Крыстаф «Дум» Шнайдэр — ударныя.
Альбом спрадусаваны Якабам Гэльнарам і Rammstein[1], кампазытары — Rammstein[1].
Сьпісы кампазыцыяў паводле фарматаў / выданьняў[18]:
CD Maxi-Single
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Rock-It — CD і 2-Track CD
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12” Doppel-Vinyl
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Vinyl 1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] |
Vinyl 2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] |
Чарты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тыднёвыя чарты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Чарты ў канцы году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У тэксьце ёсьць таксама частка на ангельскай мове (вылучаная курсівам): «Yes, it’s mein Teil — nein»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Rammstein — «Mein Teil» Lyrics — Genius (анг.). www.genius.com. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ а б German Cannibal Back on Trial (анг.). Deutsche Welle (1 сьнежня 2006). Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ а б Psy White. (21 красавіка 2022) Rammstein’s 10 Biggest Controversies. 9. Da, Das Ist Mein Teil (анг.). www.whatculture.com. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ а б в Justin Beckner. (4 жніўня 2022) The Incredibly Disturbing Story Behind Rammstein’s «Mein Teil» (анг.). www.ultimate-Guitar.com. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Strange tastes (анг.) // Sunday Herald Sun : часопіс. — Melbourne: 24 кастрычніка 2004.
- ^ Agence France-Presse. German rock band’s «part» song tells of cannibals’ repast (анг.) // Taipei Times : часопіс. — 29 жніўня 2004. — С. 6.
- ^ German Cannibal Inspires New Rammstein Hit (анг.). Deutsche Welle (27 жніўня 2004). Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Video Mein Teil (анг.). Rammstein World. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ а б в г д Дмитрий Беккер. (20 лютага 2023) Mein Teil — самый страшный клип Rammstein (рас.). www.deutschklasse.ru. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Mein Teil [Video] // History (ням.). Rammstein (9 ліпеня 2004). Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Михаил Куракин. (6 верасьня 2017) Ем друзей, ем подруг (рас.). www.lenta.ru. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ а б в 1LIVE Stories: Lesung mit Flake (ням.). 1 Live (12 кастрычніка 2018). Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Stephan Graschitz. (25 траўня 2020) Rammstein: Eine Liebesgeschichte (ням.). profil.at. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Arwa Haider. (29 студзеня 2005) Shock’n’roll circus (анг.). The Sunday Times. Праверана 23 лютага 2025 г.(патрэбная падпіска)
- ^ Tours (анг.). Rammstein World. Праверана 23 лютага 2025 г.:
- ^ Songview / ace / ascap100% Repertory — Rammstein — «Mein Teil» (анг.). ASCAP. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Repertoire Search: «title: contains: „Mein Teil“»; «performing artist: contains: „Rammstein“» (ням.). Gema Database. — У полі «Titel» — «Mein Teil», у полі «Interpert» (зьмяніць «Auswählen [optional]» на «Interpert») — «Rammstein», для пошуку націснуць «Suchen». Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Mein Teil [Single] // History (ням.). Rammstein (26 ліпеня 2004). Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Ryan, Gavin (2011). Australia’s Music Charts 1988—2010 (PDF ed.). Mt Martha, Victoria, Australia: Moonlight Publishing. p. 229.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (ням.). Ö3 Austria Top 40. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (нід.). Ultratop 50 Flanders. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (фр.). Ultratop 50 Wallonia. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (гішп.). Productores de Música de España. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (дацк.). Tracklisten. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (італ.). Federazione Industria Musicale Italiana. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (нарв.). VG-lista. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (нід.). Single Top 100. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (ням.). Чарты GfK Entertainment. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (фін.). Suomen virallinen lista. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (фр.). SNEP. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (ням.). Swiss Hitparade. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (швэд.). Sverigetopplistan. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (вуг.). Mahasz. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (вуг.). Mahasz. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (анг.). OOC. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (анг.). OOC. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Rammstein — «Mein Teil» (анг.). OOC. Праверана 23 лютага 2025 г.
- ^ Top 100 Single-Jahrescharts. Rammstein — «Mein Teil» (ням.). Offizielle Deutsche Charts. Праверана 23 лютага 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Mein Teil» (анг.). Discogs. (сьпіс рэлізаў / выданьняў)