Master of Orion: Conquer the Stars

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Master of Orion: Conquer the Stars
Master of Orion.png
Распрацоўнік NGD Studios
Выдавец Wargaming
Кампазытар Дэвід Говэт
Рухавік Unity
Плятформы Microsoft Windows, OS X, Linux
Дата выпуску 25 жніўня 2016 (Microsoft Windows)
Жанр пакрокавая глябальная стратэгія
Рэжымы адзінаасобная, шматасобная

«Master of Orion: Conquer the Stars» (па-беларуску: Гаспадар Арыёну: Заваёва зорак) — перазапуск пакрокавай навукова-фантастычнай стратэгічнай гульні «Master of Orion». Гульня распрацаваная аргентынскай кампаніяй «NGD Studios» і выдадзеная беларускай Wargaming[1]. Гульня была адкрытая на раньнім доступе(en) Steam 26 лютага 2016, а выхад поўнай вэрсіі на плятформе Microsoft Windows адбыўся 25 жніўня таго ж року.

У «Master of Orion: Conquer the Stars» гулец вядзе адну зь 10 расаў да галяктычнага панаваньня шляхам дасьледаваньня і калянізацыі зорных сыстэмаў, адначасна разьвіваючы дыпляматыю, заваёвы і тэхналягічныя ўдасканаленьні[2].

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Master of Orion: Conquer the Stars» — пакрокавая стратэгічная гульня, у якой гулец можа абраць кіраваньне адной зь 10 расаў, якая будзе суіснаваць зь іншымі пэрсанажамі незьлічоных галяктыкаў, кантраляванымі штучным інтэлектам[3].

Гулец займаецца ўласнай тэрыторыяй, калёніміі, тэхналягічнымі ўдасканаленьнямі, дызайнам караблёў, міжвідавай дыпляматыяй і бітвамі[4]. Гульня пачынаецца з валоданьня адным калянізаваным сьветам пэўнай сонечнай сыстэмы. Ужываючы такія рэсурсы калёніі, як грашовы прыбытак, дасьледаваньні, ежа і вытворчасьць, гулец можа пашыраць уласныя валоданьні, павялічваць флёт, дасьледаваць новыя сыстэмы, назапашваць рэсурсы, гандляваць і ваяваць зь іншымі расамі. Перамога дасягаецца пры вынішчэньні ўсіх ворагаў, атрыманьнем права на ўсталяваньне міру ці дасягненьнем найбольшага выніку напрыканцы апошняга ходу[5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 жніўня 2013 стала вядома, што «Wargaming» набыла ў «Atari» правы на франшызу «Master of Orion»[6]. 9 чэрвеня кампанія абвясьціла пра намер выдаць новую гульню франшызы[7], ствараную камандай «NGD Studios».

26 лютага гульня выйшла ў раньні доступ на плятформе Steam[8]. Выхад на плятформе Microsoft Windows адбыўся 25 жніўня 2016[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Master of Orion — Wargaming revives classic space strategy game. Mmoculture.com. Retrieved 2015.06.09.
  2. ^ Master of Orion 4X strategy series returns under Wargaming’s banner. Venturebeat.com. Retrieved 2015.06.09.
  3. ^ World Of Tanks Publisher Working On Master Of Orion. Rockpapershotgun.com. Retrieved 2015.06.06.
  4. ^ Master of Orion Early Access Very Biased Reviews Праверана March 16, 2016 г.
  5. ^ Master of Orion reboot coming from the team behind World of Tanks. Polygon Retrieved 2015.06.09.
  6. ^ World of Tanks dev acquires Total Annihilation, Master of Orion franchises GameSpot Праверана August 30, 2015 г.
  7. ^ Wargaming announces Master of Orion reboot(недаступная спасылка). Eurogamer.net. Retrieved 2015.06.06.
  8. ^ Mark Hamill and Many Other Stars Voicing Master of Orion Reboot(анг.) GameSpot Праверана 20 лютага 2016 г.
  9. ^ Release Date Announced!(анг.) Master of Orion Праверана 2016-08-16 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]