MPEG-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

MPEG-1 азначае групу стандартаў на лічбавы сьціск аўдыё і відэа, прынятую MPEG (па-ангельску: Moving Picture Experts Group — Групай экспэртаў у вобласьці відэа).

MPEG-1 відэа выкарыстоўваецца ў фармаце Video CD. MPEG-1 audio layer 3 — поўная назва фармату сьціску аўдыё MP3.

MPEG-1 складаецца зь некалькіх частак:

  1. Сынхранізацыя і мультыплексаваньне аўдыё і відэа (MPEG-1 Program Stream).
  2. кодэк для відэа з прагрэсіўнай разгорткай.
  3. кодэк для гуку. Стандарт MPEG-1 вызначае тры ўзроўні сьціску гуку.
    1. MP1 або MPEG-1 частка 3 узровень 1 (MPEG-1 Audio Layer 1)
    2. MP2 або MPEG-1 частка 3 узровень 2 (MPEG-1 Audio Layer 2)
    3. MP3 або MPEG-1 частка 3 узровень 3 (MPEG-1 Audio Layer 3)
  4. Працэдуры тэставаньня прадукцыйнасьці.
  5. Эталённае ПА (Reference software).

MPEG-1 відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

MPEG-1 відэа быў зыходна распрацаваны з мэтай дасягнуць прымальнай якасьці для відэа на струменях 1,5 мэгабіту/c і разрозьненьні 352x240. Нягледзячы на тое, што MPEG-1 ужываецца для кадаваньня зь нізкім разрозьненьнем і нізкім bitrate’ам, стандарт дазваляе выкарыстаць любое разрозьненьне да 4095x4095. Большасьць рэалізацыяў распрацаваныя з улікам спэцыфікацыі Constrained Parameter Bitstream.

У цяперашні час MPEG-1 — найболей сумяшчальны фармат у сямействе MPEG — ён прайграваецца практычна на ўсіх кампутарах з VCD/DVD-прайгравальнікамі.

Самым буйным недахопам MPEG-1 відэа зьяўляецца падтрымка толькі прагрэсіўнае разгорткі. Гэты недахоп у свай час дапамог хутчэйшаму прызнаньню больш унівэрсальнага стандарту MPEG-2.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]