Рысь канадзкая
Выгляд
(Перанакіравана з «Lynx canadensis»)
Канадзкая рысь | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Каціныя |
Род | Рысі |
Від | Канадзкая рысь |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lynx canadensis (Kerr, 1792) | |
Арэал | |
Арэал | |
Канадзкая рысь або Паўночнаамэрыканская рысь (Lynx canadensis Kerr, 1792), — від рысяў, якія насяляюць паўночнаамэрыканскую тайгу. Бліжэйшы сваяк рысі звычайнай (Lynx lynx).
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від рысі напалову менш звычайнай: даўжыня яе цела 86-117 см, вышыня ў карку 60-65 см; маса 8-14 кг. У жывёлаў у няволі маса можа даходзіць да 20 кг у абодвух полаў.
Афарбаваньне поўсьці попельна-бурае, летам рудое адценьне; па асноўным фоне россыпы белых плямак, якія ствараюць ўражаньне прысыпанасьці сьнегам. Сустракаецца незвычайна сьветлая, «блакітная» афарбоўка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Nowell, K. 2008. Lynx canadensis. The IUCN (анг.)
- Fox, D. and T. Murphy 2002. "Lynx canadensis" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Lynx canadensis | ARKive (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 243. — ISBN 0801880327. (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |