Loveparade

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Парад каханьня-2008 у Дортмундзе
Колькасьць наведвальнікаў паводле зьвестак арганізатараў

Loveparade («Лаўпарэйд», даслоўна па-беларуску: Парад каханьня) — адзін з найбуйнейшых тэхнапарадаў у сьвеце, які праходзіў штогод у ліпені ў Нямеччыне. З 1989 па 2006 гады праводзіўся ў Бэрліне, з 2007 — у розных гарадах Рурскага рэгіёну. Парады 2004 і 2005 у Бэрліне і 2009 у Бохуме былі адменены. Пасьля 2010 больш не праводзіцца.

Першы парад быў арганізаваны ўлетку 1989 году Матыясам Роінгам (псэўданім Dr. Motte). Да 1999 году колькасьць удзельнікаў вырасла з 150 чалавек да 1,6 мільёну. Пасьля паўзы ў 2004—2005 гадах, у 2006 годзе фэстываль адбыўся зноў і прыцягнуў больш за мільён наведвальнікаў. Наступны фэстываль быў заплянаваны на 7 ліпеня 2007 году, аднак мерапрыемства не атрымала дазволу на правядзеньне. У выніку актыўных пошукаў новага месца правядзеньня, 15 чэрвеня 2007 году было абвешчана, што Loveparade ў найбліжэйшыя 5 гадоў будзе праходзіць у Рурскім рэгіёне. 25 жніўня 2007 фэстываль з 1,2 мільёну ўдзельнікаў прайшоў у Эсэне, 19 ліпеня 2008 з 1,6 млн наведвальнікаў — у Дортмундзе. На фэстывалі ў Дуйсбургу 24 ліпеня 2010 з 400 тыс. удзельнікаў падчас масавай цісканіны на ўваходзе загінуў 21 чалавек, 511 пацярпелі[1]. У 2011 годзе правядзеньне Параду каханьня было заплянавана ў Гельзэнкірхэне, аднак, з-за трагічнага інцыдэнту на парадзе 2010 году, было вырашана, што парад больш ня будзе праводзіцца на тэрыторыі Нямеччыны.[2]

У памяць пра ахвяр масавай цісканіны, тры вядомыя музыканты і дыджэі — Армін ван Бюрэн, Пол ван Дайк і Пол Окэнфалд — аб’ядналіся ў праект DJ’s United і выпусьцілі кампазыцыю «Remember Love», прыбыткі ад якой пайшлі на кампэнсаваньне сем’ям загінулых і параненым.

Іншыя Парады каханьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парады каханьня праводзіліся таксама ў Акапулька, Вене, Кейптаўне, Мэхіка, Сан-Францыска, Сант’яга і Тэль-Авіве, прычым парады ў гарадах Акапулька, Сан-Францыска, Сант’яга і Тэль-Авіве праводзяцца і дагэтуль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Loveparadeсховішча мультымэдыйных матэрыялаў