Lotus Domino Server

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Lotus Domino Server
Распрацоўка IBM
Апошняя вэрсія 9.0.2
Напісаны на C++, Java
АС Linux, AIX, Windows, Solaris
Тып Сэрвэрнае праграмнае забесьпячэньне
Ліцэнзія прапрыетарная
Афіцыйная старонка www-01.ibm.com/software/lotus/

Lotus Domino Server — праграмнае забесьпячэньне кампаніі IBM, сэрвэрная частка праграмнага прадукту IBM Notes.

Функцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрвэр праграмаў сыстэмы Lotus Notes уяўляе шэраг сэрвісаў: СКБД, сэрвэр каталёгаў, паштовы сэрвэр, web-сэрвэр, collaboration і можа выкарыстоўвацца для стварэньня карпаратыўных сыстэмаў электроннага дакумэнтазвароту, калектыўнай працы й іншых праграмных модуляў. Domino Server мае ў сваім складзе наступныя модулі: паштовы сэрвэр, http-сэрвэр, сэрвэр базы дадзеных. Апошняя вэрсія сэрвэру — Domino 9.0 Social Edition — уключае ў сябе прынцыпова новыя магчымасьці.

Функцыянал IBM Notes and Domino 9.0 Social Edition:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • непасрэдны доступ з паштовага кліенту да бізнэс-праграмаў, сацыяльных сетак, электроннай пошты, календару;
  • праца ў любым месцы з дапамогай абраных партатыўных прыладаў. Існуе магчымасьць нават працаваць з электроннай поштай і праграмамі без падключэньня да сэрвэру;
  • падключэньне да сваёй сеткі для выкарыстаньня калектыўных ведаў і хуткага пошуку неабходных людзей і інфармацыі;
  • сацыяльныя інструмэнты інтэграваныя ў працоўныя інтэрфэйсы, у тым ліку візытоўкі, інфармацыя аб прысутнасьці, імгненныя паведамленьні, web-канфэрэнцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова новы рэліз плятформы Lotus/Domino плянаваўся пад нумарам вэрсіі 8.5.4, але вялікая колькасьць тэхналягічных навінак прымусіла вытворцаў новай вэрсіі прысвоіць нумар 9.0. Асноўнай акалічнасьцю новай вэрсіі зьяўляецца тое, што яна сацыяльна накіраваная. У плятформе Notes 9.0 IBM імкнулася ўтварыць асяродак сацыяльных сетак, уключае вонкавыя праграмныя модулі[1].

Прадукты вонкавых вытворцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплексная бясьпека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антывірусы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антыспамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • SpamSentinel ад MayFlower software[3]
  • Спам-фільтр у складзе антывіруса BCC_MailProtect для IBM Lotus Domino
  • Спам-фільтр у складзе антывіруса Dr. Web для IBM Lotus Domino
  • Спам-фільтр iTs-ASpam[4]
  • LotusAntispam — эфэктыўная барацьба са спамам[5]
  • Спам-фільтр BlackList-DNS ад yandex

Кіраваньне інфраструктурай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Teamstudio Unplugged — інтэграцыя з мабільнымі прыладамі
  • BCC_AdminTool — кіраваньне карыстальнікамі Lotus Domino
  • BCC_ClientGenie — сродак для кіраваньня наладкамі Lotus Notes

Вывад праграмных модуляў у Вэб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XPages Dynamic — хуткі вывад праграмных модуляў у Вэб без праграмаваньня[6]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]