Lockheed AC-130
Lockheed AC-130 | |
Тып | самалёт агнявой падтрымкі |
---|---|
Вытворца | Lockheed |
Першы палёт | верасень 1967 |
Пачатак эксплюатацыі | 1967 |
Канец эксплюатацыі | 1995 |
Статус | на службе |
Асноўныя эксплюатанты | ВПС ЗША |
Усяго выраблена | 47 |
Кошт адзінкі | AC-130H: US$132,4 мільёну AC-130U: US$190 мільёнаў |
Базавая мадэль | Lockheed C-130 Hercules |
Lockheed AC-130 — цяжкаўзброены самалёт падтрымкі сухапутных падразьдзяленьняў. Базаю для дадзенай мадэлі зьяўляецца транспартны самалёт C-130 фірмы Lockheed. Усталёўку ўзбраеньня і дадатковага абсталяваньня ажыццяўляла фірма Boeing. Прымаў актыўны ўдзел ва віетнамскай вайне.
У агульнай складанасьці было распрацавана некалькі мадыфікацыяў АС-130, якія адрозьніваліся наборам артылерыйска-кулямётнага ўзбраеньня і радыётэхнічных сродкаў. У наш час на ўзбраеньні Камандаваньня адмысловых апэрацыяў ВПС ЗША складаюцца толькі трынаццаць самалётаў AC-130U «Спукі» (Spooky, на ўзбраеньні з 1995 году, кошт аднаго самалёта $190 млн.) і восем AC-130H «Спэктар» (Spectre, з 1972 году, $132,4 млн.).
Самалёт прызначаны для рашэньня наступных задачаў:
- непасрэдная авіяцыйная падтрымка войскаў;
- патруляваньне і парушэньне камунікацыяў праціўніка;
- нанясеньне ўдараў па загадзя выяўленых аб’ектах праціўніка ці ж па аб’ектах, цэлеўказаньне па якіх паступае падчас патруляваньня (знаходжаньня ў паветры);
- забесьпячэньне абароны сваіх базаў і важных аб’ектаў.
Экіпаж самалёта АС-130 уключае пяць афіцэраў (два пілёта, штурман, апэратар бартавых сыстэмаў артылерыйскага ўзбраеньня і апэратар сыстэмаў РЭБ) і восем радавых (бартавы інжынер, апэратар ТВ-камэраў, апэратар ІК-апаратуры, зараджала і чатыры стралка).
Узбраеньне і абсталяваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узбраеньне самалёта складаецца зь некалькіх артылерыйскіх гарматаў і некалькі адрозьніваецца ў дзьвюх мадэляў:
- AC-130H узброены дзьвюма 20-мм хуткастрэльнымі авіяцыйнымі гарматамі М61 «Вулкан», 40-мм гарматаю L60 кампаніі «Bofors» і 105-мм гарматаю М102;
- АС-130U абсталяваны 25-мм аўтаматычнаю хуткастрэльнаю авіяцыйнаю гарматаю GAU-12/U (з круцельным блёкам ствалоў), 40-мм гарматаю L60 кампаніі «Bofors» і 105-мм гарматаю М102.
Усё ўсталяванае на борце АС-130 узбраеньне кіруецца з дапамогаю кампутарызаванай пошукава-прыцэльнай сыстэмы, у склад якой уваходзяць радар, тэлевізійны і цеплавізійны прыцэлы. Гэта забясьпечвае магчымасьць эфэктыўнага ўжываньня агнявых сродкаў самалёта кругласутачна, у любых пагодных умовах.
На мадыфікацыі AC-130U, акрамя таго, усталяваны радыёлякатар з сынтэзаванаю апэртураю, выкарыстоўваны для выяўленьня цэляў на далёкай дыстанцыі. Сыстэма кіраваньня агнём АС-130U дазваляе, у адрозьненьне ад мадыфікацыі АС-130H, адначасова наносіць удары па дзьвюх цэлях. Да таго ж AC-130U можа несьці у два разы большы боекамплект, чым AC-130H.
У складзе навіґацыйнага комплексу самалёта маецца інэрцыяльная навіґацыйная сыстэма, інтэграваная з прымачом сыгналаў спадарожнікавай навіґацыйнай сыстэмы.
Баявое ўжываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Упершыню канцэпцыя «лятучай артылерыйскай батарэі» была ўжыта падчас Віетнамскае вайны. AС-130, узброеныя артылерыяю, зь вялікім посьпехам ужываліся для нападаў на транспартныя калёны вьетконгу на т. з. «сьцежцы Хо-Шы-Міна».
Кампутарныя гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Lockheed AC-130 прысутнічае ў шматлікіх кампутарных гульнях, прычым не толькі ў авіясымулятарах, але й у гульнях іншых жанраў.
- AC-130: Operation Devastation — аркадны сымулятар.
- Call of Duty: Modern Warfare, Call of Duty: Modern Warfare 2 і Call of Duty: Modern Warfare 3 — можна кіраваць ягонымі гарматамі.
- Supreme Commander 2 — у выглядзе AC-1000
- Command & Conquer: Generals — Zero Hour — у выглядзе Spectre Gunship. А таксама яго аналяґ прысутнічае ў Red Alert 3: Uprising у выглядзе «Буравесьніка».
- AC-130 Spectre — трохмэрны сымулятар кіраваньня гарматамі для iPhone OS.
- Syphon Filter 2 — Stealth-action на PSone.
- Medal of Honor- прамое кіраваньне браць нельга, магчыма толькі паказваць цэлі.
- Tom Clancy's H.A.W.X. 2
- Zombie Gunship
- Modern Combat 3: Fallen Nation — можна кіраваць ягонымі гарматамі.
Фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У кінастужцы «Трансформэры» AC-130, пры ўзаемадзеяньні з параю А-10, дапамагае выжылым марскім пяхотнікам адолець Катара Дэсэптыкона, які перасьледваў іх у пустэльні.
- У кінастужцы Каманда А (The A-Team) пры дапамозе AC-130 падручны аґента Лінча разносіць часавую базу атрада Джона Сміта, што прыводзіць да згубы ґенэрала Морысана.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Выгляд AC-130 зблізу
-
Стралкі поруч 105мм гарматы, на заднім пляне 40мм гармата.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- AC-130H/U Gunship fact sheet. US Air Force, кастрычнік 2007. (анг.)
- «Gunship History» з сайта Spectre Association site (анг.)
- Гісторыя і спіс самалётаў AC-130 на Gunships.org (анг.)
- AC-130 на GlobalSecurity.org (анг.)
- «Powerful Gunships Prowl Iraq, and Limits Show» (анг.)