Перайсьці да зьместу

Lidl

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lidl
Выява лягатыпу
Тып Stiftung & Co. KG[d]
Дэвіз Lidl lohnt sich.
Заснаваная 1973
Уласьнікі SB Lidl[d], PVG Geschäftsführungs-KG[d] і SB Lidl[d]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна сэктар раздробавага гандлю прадуктамі[d] і раздробны гандаль[d]
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Schwarz-Gruppe[d]
Даччыныя кампаніі Lidl Česká republika[d], Lidl Finland[d], Lidl France[d], Lidl Holding[d], Lidl Österreich[d], Lidl Magyarország[d], Lidl Bulgaria[d], Lidl Serbia[d], Lidl Romania[d], Lidl Sverige[d], Lidl Schweiz[d] і Lidl Lietuva, UAB[d]

Lidl — нямецкая міжнародная сетка супэрмаркетаў-дыскаўнтэраў[2], якая мае больш чым 12 тысяч крамаў ў кожнай краіне-сяброўцы Эўрапейскага Зьвязу, Сэрбіі, Швайцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША[3]. Сядзіба кампанія месьціцца ў горадзе Нэкарзульме зь зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Належыць групе Schwarz Group, у якую таксама ўваходзіць сетка гіпэрмаркетаў Kaufland. Lidl ёсьць галоўным канкурэнтам іншай нямецкай сеткі дыскаўнтэраў Aldi на некалькіх рынках[4].

У 1930 годзе Ёзэф Шварц стаў партнэрам у кампаніі Südfrüchte Großhandlung Lidl & Co., якая базавалася ў Гайльброне. У 1858 годзе яна працавала пад назвай A. Lidl & Cie і спэцыялізавалася на продажы экзатычнай садавіны. Шварц перайменаваў кампанію ў Lidl & Schwarz KG і пашырыў бізнэс у аптовы гандаль прадуктамі[5][6].

Крама Lidl у Амстэрдаме.

Першая крама-дыскаўнтэр Lidl была адкрытая ў 1973 годзе, капіюючы канцэпцыю Aldi[7]. Шварц пільна выяўляў тавары, якія не прадаваліся, выкідваючы іх з паліцаў, і зьніжаў выдаткі, захоўваючы памер гандлёвых пунктаў як мага меншым. Да 1977 году сетка налічвала толькі 33 дыскаўнтэры. У 1977 годзе пад кіраўніцтвам ягонага сына Дытэра Шварца група Schwarz пачала засяроджвацца на зьніжках, буйных супэрмаркетах і аптовых рынках тыпу кэш-энд-керы. Дытэр не жадаў выкарыстоўваць назву Schwarz-Markt, што зь нямецкай мовы літаральна значыць «чорны рынак», і пастанавіў выкарыстаць імя былога бізнэс-партнэра свайго бацькі, Лідла, але юрыдычныя чыньнікі не дазволілі яму гэта зрабіць. Калі ён выявіў газэтны артыкул пра мастака і школьнага настаўніка на пэнсіі Людвіга Лідла, ён купіў у яго правы на выкарыстаньне ягонага прозьвішча за тысячу нямецкіх марак[8][9].

Свэн Зайдэль быў прызначаны генэральным дырэктарам кампаніі ў сакавіку 2014 году пасьля таго, як папярэдні генэральны дырэктар Карл-Гайнц Голянд сышоў у адстаўку[10]. Голянд займаў пасаду выканаўчага дырэктара з 2008 году, але пакінуў пасаду празь нявыкрытыя «непераадольныя» рознагалосьсі адносна будучай стратэгіі. Зайдэль сышоў з пасады ў лютым 2017 году пасьля таго, як Manager Magazin паведаміў, што ён трапіў у няміласьць Кляўса Герыга, які ачольваў Schwarz Group з 2004 году. Зайдэля зьмяніў на пасадзе генэральнага дырэктара датчанін Ясьпэр Гёер, які раней ачольваў аддзел міжнародных закупак Lidl[11].

Бізнэсовая мадэль

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інтэр’ер крамы ў Партугаліі.

Як і другі нямецкі супэрмаркет Aldi, Lidl прытрымліваецца прынцыпу нулявых адкідаў[12] без празьмернасьцяў і «перадачы эканоміі спажыўцу», выстаўляючы большасьць прадуктаў у іх арыгінальных кардонных скрынях, што дазваляе кліентам браць прадукт беспасярэдне з такой тары. Калі кардонная скрынка спустошваецца, яе наўпрост замяняюць новай поўнай. Колькасьць пэрсаналу трымаецца на невялікім узроўні[13].

У параўнаньні з Aldi, як правіла, прапануецца больш брэндавых прадуктаў. Lidl распаўсюджвае шмат недарагіх прадуктаў для гурманаў, вырабляючы як уласныя прадукты, гэтак і робячы пастаўкі мясцовых кампаніяў, там дзе знаходзіцца крама. Як і Aldi, у Lidl штотыдзень робяцца адмысловыя прапановы, а запасы нехарчовых тавараў часта зьмяняюцца. У адрозьненьне ад Aldi, Lidl актыўна рэклямуецца на сваёй радзіме ў Нямеччыне.

  1. ^ https://www.bundesanzeiger.de
  2. ^ «Impressum». Lidl.
  3. ^ «German discounter Lidl slows U.S. expansion: paper». Reuters.
  4. ^ «The Germans Are Escalating America’s Grocery Price War». Bloomberg.
  5. ^ Grandjean, Emmanuel (24.11.2013). «Lidl, le casseur de prix qui paie bien». Bilan.
  6. ^ Rentzsch, Felix (1.03.2017). «Zu zweideutig: So sollte Lidl ursprünglich heißen». Business Insider.
  7. ^ «Secrets of the German supermarkets conquering America (24 slides)». LoveMoney.
  8. ^ «Aldis Erzfeind». Manager Magazin.
  9. ^ Schuster, Jochen (15.06.2017). «Der Geheimnia-Krämer». Focus Magazin
  10. ^ Ricadela, Aaron (21.03.2014). «German Grocer Lidl Names Replacement CEO After Holland Departure». Bloomberg Business.
  11. ^ Thomasson, Emma (7.02.2017). «Lidl replaces CEO after less than three years». Retail Analysis.
  12. ^ «Environment»(недаступная спасылка). Lidl.
  13. ^ «How Lidl keeps its prices low». Business Insider.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]