Перайсьці да зьместу

Lachryma

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Lachryma»
Самотнік Ghost
з альбому Skeletá
Выдадзены 11 красавіка 2025
Жанр
Лэйбл Loma Vista Recordings
Фармат
Працягласьць
Прадусар
  • Джын Ўокер[a]
  • Fat Max Gsus (Макс Гран)[1]
Мова ангельская
Аўтар словаў
Аўтар музыкі гл. Skeletá § Удзельнікі запісу
Распаўсюднік Concord[1]
Храналёгія самотнікаў Ghost
«Satanized»
(2025)
«Lachryma»
(2025)
«Peacefield»
(2025)
Відэакліп
Відэа на YouTube
  1. ^ Працягласьць кампазыцыі.
  2. ^ Працягласьць самотніка.

«Lachryma» (з лац. — «сьляза», як кропля сьлязы ад плачу[3][4]) — самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 11 красавіка 2025 году. «Lachryma» стала другім самотнікам на будучым шостым студыйным альбоме гурта Skeletá.

У першы дзень рэлізу кампазыцыя дасягнула першага месца ў iTunes у Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Злучаных Штатах, Канадзе, Люксэмбургу, Нарвэгіі, Нідэрляндах, Партугаліі, Швэцыі, Фінляндыі й Францыі[5].

«Lachryma» стала найбольш пасьпяховай песьняй Ghost на iTunes, дасягнуўшы першага месца ў чартце па ўсім сьвеце (Worldwide iTunes) упершыню ў гісторыі гурта[6][7]. Часопіс Revolver уключыў песьню ў сьпіс «6 найлепшых песьняў цяпер: 4 красавіка 2025» («6 best new songs right now: 4/11/25»)[8].

Пра будучы рэліз новага самотніка гурта 11 красавіка 2025 году стала вядома 8 красавіка таго ж году[9][10]. Афіцыйна рэліз быў абвешчаны 9 красавіка, сумесна з анонсам кліпа да самотніка[11][12].

Фрагмэнт песьні быў прадстаўлены 8 красавіка падчас этэру радыё-шоў Elliot in the Morning. Фрагмэнт дэманстраваў «сынтэзатарны ўступ» і «віхравыя гатычныя арганы»[13].

У лірычным пляне песьня намякае на вампірызм: «in the middle of the night it eats you», «ripping through every poem /like a vampire should»[13].

Паводле Табіяса Форге,

Яна [«Lachryma»] адкрываецца больш рыфава. І я мяркую, што <…> яна выглядае як «тыповы» мэшап Ghost, з аднаго боку цяжкі, а з другога — мае вялікі, напышлівы прыпеў. Гэта песьня пра самападман.

Арыгінальны тэкст  (анг.)
It opens with more of a riffage. And I guess now comes off as somewhat of a ‘typical’ Ghost mash-up, where it’s heavy on one end and met with a big, bombastic chorus. That’s a song about self-deceit.

— Табіяс Форге, інтэрвію доя Metal Hammer[14].

10 красавіка Ghost выпусьцілі трэйлер да кліпа для песьні, які вельмі падобны на трэйлер фільма жахаў 70-х — 80-х гадоў[15]. У канцы трэйлера гучыць некалькі сэкундаў сынтэзатарнай музыкі з кампазыцыі, а ў апісаньні трэйлера гурт напісаў:

Мы хочам паведаміць вам, што вы заслалі свой ложак і цяпер будзеце плакаць у ім.

Арыгінальны тэкст  (анг.)
We wish to inform you that you’ve made your bed, and now shall cry in it.

— Ghost, Metal Sucks[15].

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Усе кампазыцыі выкананыя Ghost (для больш падрабязнай інфармацыі гл. Skeletá § Удзельнікі запісу).

Трэкліст да «Lachryma»[2]
Назва
1. «Lachryma» (Сьляза / Кропля сьлязы) 4:36
2. «Satanized» (Сатанізаваны) 3:56
8:33
  1. ^ Джын Ўокер — адзін з псэўданімаў Табіяса Форге (ён жа Папа V Пэрпэтуа, падрабязьней гл. Ghost).
  1. ^ а б в г д Ghost — «Lachryma» Lyrics (анг.) genius.com. Праверана 11 красавіка 2025 г.
  2. ^ а б Ghost — Lachryma (анг.) Spotify. Ghost (11 красавіка 2025). Праверана 11 красавіка 2025 г.
  3. ^ About // Ghost — «Lachryma» Lyrics (анг.) genius.com. Праверана 11 красавіка 2025 г.
  4. ^ lachrymal (анг.) www.merriam-webster.com — Цытата: «1 usually lacrimal : of, relating to, or being glands that produce tears; 2 : of, relating to, or marked by tears». Праверана 11 красавіка 2025 г.
  5. ^ Ghost Charts [@ChartsGhost]. (11 красавіка 2025) «Lachryma» on iTunes: #1 — 🇦🇺🇧🇪🇨🇦🇫🇮🇫🇷🇬🇷🇱🇺🇳🇱🇳🇴🇵🇹🇸🇪🇬🇧🇺🇸 (анг.) x.com Праверана 11 красавіка 2025 г.
  6. ^ Ghost Charts [@ChartsGhost]. (11 красавіка 2025) Worldwide iTunes 🗺️ #1. Ghost — Lachryma (NEW) (анг.) x.com Праверана 11 красавіка 2025 г.
  7. ^ Worldwide iTunes Song Chart (анг.) kworb.net Праверана 11 красавіка 2025 г. Архіўная копія ад 11 красавіка 2025 г.
  8. ^ Gregory Adams. (11 красавіка 2025) 6 best new songs right now: 4/11/25 (анг.) Revolver Праверана 13 красавіка 2025 г.
  9. ^ Ghost Charts [@ChartsGhost]. (8 красавіка 2025) LACHRYMA // NEW SINGLE. APRIL 11 // FRIDAY (анг.) x.com Праверана 11 красавіка 2025 г.
  10. ^ GHOST IN 4K [@GHOST_IN_4K]. (8 красавіка 2025) 🔥 GHOST — NEW SINGLE! «LACHRYMA» (анг.) x.com Праверана 11 красавіка 2025 г.
  11. ^ Emily Garner. (9 красавіка 2025) Ghost are teasing a new single, Lachryma (анг.) Kerrang! Праверана 11 красавіка 2025 г.
  12. ^ Ghost. (9 красавіка 2025) Ghost — Lachryma (Trailer) (анг.) YouTube — Цытата: «We wish to inform you that you’ve made your bed, and now you shall cry in it. „Lachryma“ coming this Friday. Tune in here.». Праверана 11 красавіка 2025 г.
  13. ^ а б Gregory Adams. (11 красавіка 2025) Hear Ghost get darker and doomier on new song «Lachryma» (анг.) Revolver Праверана 13 красавіка 2025 г.
  14. ^ Ghost Shares Music Video For New Single «Lachryma» From Upcoming Skeletá Album (анг.) // blabbermouth.net, 11 красавіка 2025 г. Праверана 12 красавіка 2025 г.
  15. ^ а б Hesher Keenan (9 красавіка 2025) Ghost Release a Horror Movie Trailer for Their Next Single «Lachryma» Coming This Friday (анг.) Metal Sucks Праверана 11 красавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]