Kurier Polski (1729—1760)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kuryer Polski, Uprzywilejowane Wiadomości z Cudzych Krajów
Пэрыядычнасьць тыднёвік
Краіна Рэч Паспалітая
Выдавец піяры, езуіты
Галоўны рэдактар Ян Неўманскі, Міхал Ловіш, Францішак Багамолец, Стэфан Лускіна
Дата заснаваньня 4 студзеня 1729
Дата закрыцьця 1760
Мова польская
Аб’ём 4+4
Камплектацыя прыкладна A4, ад 1740: 19,5*16 см
Наклад 500—1000 асобнікаў

Kurier Polski (1729—1760; спачатку Nowiny Polskie) — тыднёвік Рэчы Паспалітай, што выдаваўся ў XVIII стагодзьдзі ў Варшаве[1][2]. «Kurier Polski» быў адзіным у Эўропе выданьнем, якое цалкам было прысьвечана мясцовым навінам[3].

Быў заснаваны ордэнам піяраў, якія атрымалі ад караля Аўгуста ІІ Моцнага выключны прывілей на выданьне газэт ў Польскім Каралеўстве, абвешчаны 7 верасьня 1729 году ў Горадні[4]. Спачатку газэта называлася «Nowiny Polskie», і пад такой назвай было выдадзена некалькі нумароў у 1729 годзе.

У 1730 назва была зьмененая на «Kurier Polski», а ў 1731 годзе піяры пачалі выдаваць дадатковую газэту «Uprzywilejowane Wiadomości z Cudzych Krajów». Цяпер «Kurier Polski» займаўся навінамі ў краіне, а «Uprzywilejowane Wiadomości…» пісалі пра навіны замежжа. Газэты, якімі кіравалі Ян Неўманскі і Міхал Ловіш, друкаваліся піярамі сем гадоў.

У 1736 прывілей на друк выданьня на польскай мове, італьянскай ды лацінскай атрымалі ў Рэчы Паспалітай езуіты, і таму абодва выданьні сталі іх уласнасьцю. Галоўным рэдактарам выданьняў стаў манах Францішак Багамолец, які пазьней займаўся выданьнем «Monitora», пасьля яго пасаду заняў Стэфан Лускіна, пазьнейшы рэдактар «Gazeta Warszawska»[5].

Гадавыя падшыўкі «Kuriera Polskiego» маюць у сваіх зборах:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Witold Giełżyński: "Prasa warszawska 1661–1914". Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1962.
  2. ^ Sławomir Suchodolski: "Obalanie mitów i stereotypów: od Jana III Sobieskiego do Tadeusza Kościuszki". Warszawa: Bellona, 2008, s. 100. ISBN 978-83-11-11050-2.
  3. ^ Prasa polska - Kurier polski (1729—1760) na stronie prasapolska.cba.pl.
  4. ^ Elżbieta Wierzbicka. "Warszawskie gazety drukowane z lat 1729-1740", w: Rocznik Historii Prasy Polskiej, t. V (2002) Z. 2(10)., s. 5-44, 2002. Warszawa. ISSN 1509-1074.
  5. ^ Danuta Hombek: "Prasa i czasopisma polskie XVIII wieku w perspektywie bibliologicznej". Warszawa: Universitas, 2001, s. 51. ISBN 978-83-7052-592-7.
  6. ^ "Kurier Polski" z lat 1729-1760 w e-bibliotece Jagiellońskiej
  7. ^ "Kurier Polski" z lat 1730-1748 w e-bibliotece Uniwersytetu Warszawskiego
  8. ^ "Kurier Polski" z lat 1732-1760 w e-bibliotece Uniwersytetu Łódzkiego

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Danuta Hombek: "Prasa i czasopisma polskie XVIII wieku w perspektywie bibliologicznej". Warszawa: Universitas, 2001, s. 51. ISBN 978-83-7052-592-7.
  • Sławomir Suchodolski: "Obalanie mitów i stereotypów: od Jana III Sobieskiego do Tadeusza Kościuszki". Warszawa: Bellona, 2008, s. 100. ISBN 978-83-11-11050-2.
  • Praca zbiorowa. "Czasopismo Zakładu Narodowego imienia Ossolińskich, T. 1". , s. 278, 1992. Warszawa: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawn. Polskiej Akademii Nauk.