Перайсьці да зьместу

Kufar.by

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kufar.by
Тып вэб-сайт і Вэб-сайт з аб’явамі
Даступныя мовы расейская
Уладальнік ТАА «Куфар Тэх»[1]
Аўтар ТАА «Куфар Тэх»
Пачатак працы 2012
Камэрцыйны? так
Прадукцыя аб'явы ў сеціве
Супрацоўнікаў больш за 150 асоб
Актуальны стан дзейны
Папярэднік няма, бо быў заснаваны
Мова праграмаваньня HTML
kufar.by

Kufar.byінтэрнэт-рэсурс, месца для аб’яў у Беларусі.

Аб’явы, якія разьмяшчаюцца на старонцы, павінны быць складзены на адной з дзяржаўных моў Беларусі ― беларускай ці расейскай, існуе магчымасьць дадаваньня фатаграфій. Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устанаўліваецца абмежаваньне па колькасьці актыўных аб’яў ― ны больш за 2 у 1 катэгорыі. Для павышэньня эфэктыўнасьці разьмяшчэньня аб’яў карыстальнікі старонкі могуць скарыстацца платнымі паслугамі па прасоўваньні аб’яваў. Існуюць мабільныя праграмы сайта ў App Store, Google Play. Па даных «gemiusAudience» больш за 1600000 карыстальнікаў старонпі публікуюць каля 60000 аб’яў у дзень.

2 чэрвеня 2016 года кампанія-ўладальнік «Шыбстэд» аб’явіла аб зьліцьці сэрвісу Kufar.by са старонкаю Second.by.[2] Нарвэская кампанія «Adevinta» атрымала старонку аб’яў у 2019 годзе. Акрамя беларускага сайта кампанія засяродзілася на рынках у Нямеччыны, Францыі, Гішпаніі, Італіі і краінах Бэнілюкса. У 2022 годзе кампанія абвесьціла, што прадае старонку мясцовай дружыне і пакідае рынак Беларусі.[3] Папулярнасьць старонкі часта рабіла яе аб’ектам увагі махляроў.[4]

Куфарбай мае свае старонкі ў сацсетках: Хвэйсбук[5], ВКонтакте[6], Інстаграм[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]