Перайсьці да зьместу

KFC

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
KFC
Выява лягатыпу
Тып даччыная кампанія[d]
Заснаваная 1930
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна сэктар хуткага харчаваньня[d] і фаст-фуд
Прадукцыя смажаная курыца[d] і фаст-фуд
Матчына кампанія Yum! Brands[d]

KFC Corporation[1][2] (скарот ад Kentucky Fried Chicken — «Кентукійская смажаная курыца») — міжнародная сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня з ЗША, якая спэцыялізуецца на смажаным мясе курыцы і курыных сэндвічах. Сядзіба кампаніі месьціцца ў Луісьвіле ў штаце Кентукі. Гэта другая паводдле велічыні сетка рэстаранаў у сьвеце паводле аб’ёмаў продажаў пасьля McDonald’s, маючы больш за 31 тысячу ўстановаў у 150 краінах сьвету на верасень 2025 году[3]. Сетка ёсьць даччынай кампаніяй Yum! Brands, якая таксама валодае сеткамі Pizza Hut і Taco Bell[4].

KFC была заснаваная палкоўнікам Гарлэндам Сандэрзам, прадпрымальнікам, які пачаў прадаваць смажаную курыцу з свайго прыдарожнага рэстарану ў Корбіне ў час Вялікай дэпрэсіі. Сэндэрз пабачыў патэнцыял у мадэлі пабудовы франшызы, а першы рэстаран у якасьці франшызы адкрыўся ў Солт-Лэйк-Сіці ў штаце Юце ў 1952 годзе. KFC папулярызавала курыцу ў індустрыі хуткага харчаваньня, дывэрсыфікаваўшы рынак і аспрэчыўшы дамінаваньне гамбургера. Стварыўшы вобраз палкоўніка, Гарлэнд стаў выбітнай фігурай амэрыканскай культуры, а ягоны вобраз шырока выкарыстоўваецца ў рэкляме KFC дасюль.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]