Jazz Pirates
| Jazz Pirates | |
| Альбом | |
|---|---|
| Выдадзены | 2012 |
| Жанр | бульба-фанк-джаз |
| Працягласьць | 47:17 |
| Мова | ангельская і беларуская мова |
| Лэйбл | «Вигма» |
| Фармат | кампакт-дыск |
Jazz Pirates (з анг. — «Джаз піраты») — альбом беларускага гурта «Chiefs Band», запісаны ў 2012 годзе[1].
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбом запісаны і выдадзены ў 2012 годзе. У альбом увайшло дзевяць кампазыцыяў: пяць вакальных і чатыры інструмэнтальныя. Большасьць кампазыцыяў альбома — аўтарская музыка гурта. Увайшла ў альбом і песьня швэдзкага музыкі Нільса Ляндгрэна «У любы час, у любым месцы», для якой гурт зрабіў уласную аранжыроўку[2].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Wild»
- «Gonne Make My Funky»
- «Music in My Head»
- «New York City»
- «Lady of Sunshine»
- «Час» (Overtime)
- «Anytime, Anywhere» (live)
- «Lucky Strike» (2007)
- «Ukraine» (live, instrumental version)
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Музычны крытык В. Сямашка адзначыў, што пры ўсёй годнасьці, ладнасьці ды прафэсійнасьці ансамбль прытрымліваецца даволі вузкіх стандартаў, камбінуе пазнавальныя рытмы, гармоніі ды хады, ствараючы саўндтрэк для тэматычных карпаратываў кшталту NY-style[3].
Пазытыўныя рэцэнзіі на альбом далі джазавы часопіс «Jazz-квадрат»[4] ды «Jazz Radio»[5].
Аднак журналіст Ільля Маліноўскі адзначае[6]:
Жывыя выступы гурта — гэта нешта сапраўды выбітнае, такога драйву са сцэны яшчэ пашукаць! А вось запіс атрымаўся нейкі плоскі і не чапляе. І гэта пры тым, што тры зь дзевяці песень былі запісаныя «на жыва». То бок, усе музыкі пішуцца ў студыі адначасова, адным агульным дублем, але кожны інструмэнт кладзецца на сваю гукавую сьцежку, а потым зводзіцца ды майструецца. Пры гэтым усё гучыць да месца, няма лішніх партыяў, няма пустэч… Разумееш, што шчыльнасьць гучаньня павінна быць вельмі вялікай, а яе чамусьці няма. І гэта ўжо, хутчэй за ўсё, пытаньне да гукарэжысэра.
Іншыя ўдзельнікі запісу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзяніс Шураў — пэркусія (3, 4, 5)
- Юры Рубанік — клявішы (1, 6, 7, 9)
- Іван Бартноўскі — саксафон (6, 8)
- Рома Язукевіч — трамбон (8)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Chiefs Band. Презентация альбома Jazz Pirates (рас.) Jazzmap.ru
- ↑ Альбом «Jazz Pirates» группы Chiefs Band Территория творческой свободы Musecube (рас.)
- ↑ Внештатный эксперт В.Семашко: Chiefs Band Jazz Pirates Музыкальный гид experty.by
- ↑ Chiefs Band — Jazz Pirates Jazz-квадрат (рас.)
- ↑ Chiefs Band — Jazz Pirates (2012)(недаступная спасылка) Jazz Radio (рас.)
- ↑ Ільля Маліноўскі (29 траўня 2012) Chiefs Band — Jazz Pirates. euroradio.fm. Праверана 16 кастрычніка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Chiefs Band у сацыяльнай сетцы «У Кантакце» (рас.)