J2000.0
Выгляд
J2000.0 — назва эпохі ў астраноміі. Эпоха — вызначаны момант часу, у які дакладна вызначаны астранамічныя каардынаты і элемэнты арбіт, і ад якога вылічаны іншыя арбітальныя парамэтры, з мэтай прадказаньня становішча таго ці іншага аб’екта ў будучыні.
Зь цягам часу недакладнасьці і памылкі вымярэньняў накопліваюцца, ствараючы ўсё больш памылак вылічэньняў становішча аб’екта. У мінулым астраномы і групы астраномаў вызначалі эпохі паводле сваіх меркаваньняў, аднак у наш час эпохі вызначаны ў міжнародным пагадненьні. Такім чынам, астраномы па ўсім сьвеце могуць супрацоўнічаць больш эфэктыўна.
Бягучая эпоха, вызначаная міжнародным пагадненьнем — J2000.0.
Дакладнае значэньне па Юліянскаму календару:
Гэтыя дата і час эквівалентныя:
- 11:59:27,816 1 студзеня 2000 году па міжнароднаму атамнаму часу (TAI).
- 11:58:55,816 1 студзеня 2000 году па сусьветнаму каардынаванаму часу (UTC).