IFA W50

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
IFA W50
W 50 L Blau.jpg
Агульныя зьвесткі
ВытворцаIFA
Гады вытворчасьці 1965—1990
Зьнешні выгляд
Кляса сярэдняя кляса
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік дызэльны: 6,56 л, радны чатырохцыліндравы, чатырохтактны. 125 л.з. пры 2300 аб/хв
Трансмісія 5 ступеністая МКПП, з сынхранізатарамі на ўсіх перадачах, з прывадам або на заднія, або на ўсе колы.
Прывад
Габарыты
Колавая база 3200
Даўжыня 6530
Шырыня 2500
Вышыня 2600
Клірэнс 300
Маса 4600
Грузападымальнасьць 5 т.
Максымальная хуткасьць 80
Гісторыя
Папярэднік IFA S4000
Наступнік IFA L60
Падобныя ЗІЛ 130

IFA W50 — грузавы аўтамабіль вытворчасьці НДР. Выпускаўся на працягу 25 гадоў, усяго было выраблена 571 800 асобнікаў.

Правільная назва гэтае машыны W50L, бо ІФА гэта абрэвіятура Індустрыяльнага аб’яднаньня аўтамабілебудаўнікоў НДР, а ня назва заводу, як шматлікія лічаць. Гэта аб’яднаньне складалася з практычна ўсіх аўтамабільных заводаў на тэрыторыі НДР. Завод, які выпускаў дадзеныя грузавікі, знаходзіўся ў горадзе Людзьвігвэльдзе, адгэтуль і літара L у індэксе мадэлі. Літара W пазначала горад Вэрдаў, 50 — грузападымальнасьць у цэнтнэрах (50 цэнтнэраў ці 5000 кг, гэта значыць 5 тонаў). Машына сэрыйна абсталёўвалася радным дызэльным чатырохцыліндравым маторам магутнасьцю 125 л. з. пры 2300 аб/хв. Існавала парадку 60 розных мадыфікацыяў гэтага грузавіка(вайсковыя, пажарныя, будаўнічыя і іншыя спэцаўтамабілі). У W50L мелася два варыянты базы: кароткая даўжынёю 3200 мм і доўгая — 3700 мм адпаведна. Некаторыя мадыфікацыі мелі поўны прывад, што павялічвала яго праходнасьць. Аўтакран на базе W50L меў дапушчальную грузападымальнасьць 10 тонаў. У варыянце аўтацягніка дапушчальная нагрузка на сядло складала 16 тонаў. У былой НДР гэта машына была асноваю парку пажарных машынаў.

Гэта машына атрымала шырокі распаўсюд ня толькі ў НДР, але і ва ўсіх краінах былога сацлягеру, а таксама ў дзяржавах Азіі, Афрыкі і Паўднёвае Амэрыкі. Адным з асноўных пакупнікоў аўтамабіляў гэтае мадэлі зьяўляўся Савецкі Саюз.

Гістарычныя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грузавікі IFA зьяўляліся базавымі ў ірацкае арміі падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве ў 1991 годзе.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg IFA W50сховішча мультымэдыйных матэрыялаў