Сьвятаяньнікавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Hypericaceae»)
| Сьвятаяньнікавыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Мальпігіякветныя (Malpighiales) |
| Сямейства | Сьвятаяньнікавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Hypericaceae Juss. | |
Сьвятаяньнікавыя (Hypericaceae) — сямейства кветкавых расьлін. Hypericaceae складаецца з 6 родаў і каля 700 відаў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аднагадовыя або шматгадовыя травы, паўхмызьнякі або хмызьнякі [дрэвы], голыя або валасістыя. Лісьце простыя, краі цэлыя, паверхні з чорнымі, чырванаватымі або бурштынавымі залозамі. Чашалісьцікаў (3)4–5, паверхні з залозамі. Пялёсткаў 3–5[6], аранжавага, ружовага або жоўтага, [белага, чырвонага] колеру, часам зялёнага ці чырвонага адценьня. Плод — каробачка[1].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, за выключэньнем вельмі халодных і вельмі сухіх рэгіёнаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Flora of North America Праверана 04.10.2019 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |