Гуртам
| Gurtam | |
| Тып | прыватная кампанія[d] |
|---|---|
| Дэвіз | Мастацтва бачыць болей |
| Заснаваная | 2002 |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | |
| Ключавыя фігуры | Аляксей Шчурко, Дзяніс Страх, Аляксандр Куўшынаў |
| Галіна | лягістыка,IoT |
| Прадукцыя | праграмнае забесьпячэньне |
| Абарачэньне | ▲$40 млн (2024 год) |
Гуртам, або Gurtam (па-беларуску: гуртам, літаральна «разам») — міжнародная IT-кампанія беларускага паходжаньня, якая спэцыялізуецца на аўтаматызацыі аўтапаркаў, GPS-маніторынгу і IoT-рашэньнях.[1] Кампанія найбольш вядомая сваёй плятформай Wialon, якая аб’ядноўвае больш за 4 мільёны транспартных сродкаў і іншых актываў па ўсім сьвеце, што робіць яе адным з сусьветных лідараў у сваёй галіне. Бізнэс-сетка кампаніі налічвае больш за 2 500 партнэраў, у тым ліку пастаўшчыкоў паслугаў і сыстэмных інтэгратараў, у больш як 150 краінах.[2] Паводле дасьледаваньня Berg Insight, Wialon зьяўляецца вядучай плятформай для кіраваньня аўтапаркамі ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і адной з найбуйнейшых тэлематычных плятформаў у сьвеце.[3] Кампанія таксама мае моцныя пазыцыі на рынках, што разьвіваюцца, у тым ліку ў Лацінскай Амэрыцы і Паўднёва-Ўсходняй Азіі.[4][5]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кампанія Gurtam была заснаваная ў 2002 годзе ў Менску, Беларусі. Першапачаткова яна займалася распрацоўкай праграмнага забесьпячэньня для сыстэмаў адсочваньня транспарту, што прывяло да стварэньня асноўнай плятформы Wialon.[6]
Ранейшыя часы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2010-х гадах кампанія актыўна пашырала сваю дзейнасьць. Да 2011 году на Wialon адсочвалася 100 тысяч аб’ектаў, а ў лістападзе 2016 году гэтая лічба дасягнула 1 мільёну.[7] У гэты пэрыяд Gurtam адкрыла міжнародныя офісы, у тым ліку ў Дубаі (2013)[8] і Бостане (2014).[9][10] У 2016 годзе быў адкрыты офіс у Буэнас-Айрэсе, Аргентына.[11]
У 2015 годзе Gurtam арганізавала культурны праект «32 акцэнты беларускай мовы», у межах якога партнэры кампаніі з 32 краінаў сьвету запісалі верш "Дзе мой край" Уладзімера Караткевіча на беларускай мове. Гэтая ініцыятыва была накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы і знаёмства зь ёй замежных партнэраў.[12][13]Відэа на YouTube
У 2017 годзе кампанія адсьвяткавала сваё 15-годзьдзе і запусьціла плятформу Flespi, якая працуе па мадэлі backend-as-a-service (PaaS) і прызначаная для шырокага спэктру IoT-праектаў.[14][15] У 2019 годзе колькасьць падлучаных аб’ектаў на Wialon дасягнула 2 мільёнаў.[16] У 2020 годзе Gurtam заснавала штогадовы міжнародны конкурс «IoT Project of the Year» для прызнаньня найлепшых тэлематычных праектаў.[17]
2020 і далей
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 2020 годзе кампанія выказала падтрымку пратэстам у Беларусі. Суаснавальнік кампаніі Аляксей Шчурко быў уключаны ў першы склад Каардынацыйнай рады. [18] Ён таксама заяўляў, што кампанія гатовая ахвяраваць 500 000 даляраў на рэабілітацыю ахвяраў пратэстаў. [19] У жніўні 2020 году адзін з кіраўнікоў кампаніі, Аляксандар Куўшынаў, быў затрыманы падчас пратэстаў у Менску. Паводле паведамленьняў Праваабарончага цэнтру «Вясна», яго ў аўтазак несьлі на ровары, а ўжо ў аўтазаку ён выпадкова сустрэў свайго брата — супрацоўніка іншай беларускай IT-кампаніі PandaDoc. Гэты выпадак атрымаў шырокі розгалас у беларускіх мэдыях і стаў адным з сымбаляў салідарнасьці IT-супольнасьці.[20] Напрыканцы 2020 году кампанія Gurtam пачала рэлякацыю сваёй дзейнасьці зь Беларусі ў Літву. Паводле інтэрвію, яна перавезла больш за 200 супрацоўнікаў разам зь іх сем’ямі.[21]
У 2022 годзе, у адказ на расейскую агрэсію ва Ўкраіне, кампанія Gurtam абвясьціла, што ўсе абанэнцкія сэрвісы, у тым ліку Wialon Hosting і Flespi, будуць дасяжныя ўкраінскім кампаніям бескаштоўна.[22][23] Летам 2023 году ў інтэрвію каналу "Жыцьцё-маліна" Аляксандар Куўшынаў заявіў, што аб’ём дапамогі, аказанай украінскім партнэрам у 2022 годзе, перавысіў 500 000 эўра.[24][25] Нягледзячы на тое, што кампанія была лідарам рынку ў Расеі, на падставе гэтых падзеяў Gurtam спыніла продажы там і закрыла свой офіс у Маскве. [26]
Пасьля пераносу штаб-кватэры ў Летуву Gurtam стала адной з найбольш значных IT-кампаніяў краіны. Паводле адкрытых зьвестак Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі Летувы і СМІ, кампанія штогод уваходзіць у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у IT-сэктары. У 2023 годзе Gurtam разам зь іншымі беларускімі кампаніямі ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых IT-плацельшчыкаў у Летуве.[27][28]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ From Tracking To Intelligence: The Next Leap In Fleet Digitalization
- ^ Gurtam у 2023 годзе: вынікі году
- ^ https://media.berginsight.com/2024/03/29160558/bi-globalfm-2024-ps.pdf(недаступная спасылка)
- ^ The installed base of fleet management systems in Latin America will reach 16.6 million units by 2029
- ^ The installed base of fleet management systems in Southeast Asia to reach 5.4 million units by 2028
- ^ Gurtam history. The beginning
- ^ Wialon hits a million!
- ^ https://devby.io/news/idem-na-blizhniy-vostok-novyy-ofis-gurtam-v-dubae#comments
- ^ Gurtam office in Dubai
- ^ Gurtam Opens the US Office and Becomes the IAC Member
- ^ Gurtam Launches the New Office in Latin America
- ^ 32 акцэнты беларускай мовы
- ^ https://budzma.org/news/32-akcenty-byelaruskay-movy.html
- ^ https://devby.io/news/den-rozhdeniya-kompanii-ili-15-gado-myane-nathnyae-gurtam
- ^ Flespi is officially on the market
- ^ 2 million units on Wialon: a new height for Gurtam
- ^ IoT Project of the Year
- ^ Апублікаваны склад Каардынацыйнай рады
- ^ https://devby.io/news/gurtam-vydelit-500-tysyach
- ^ У аўтазак несьлі на ровары: гісторыя затрыманьня супрацоўніка Gurtam (бел.)
- ^ «Мы наймаем людзей і ў Мэксыцы, і ў Бразыліі — але лепшых за беларусаў няма»
- ^ Gurtam падтрымае ўкраінскіх кліентаў і партнэраў
- ^ Reaching out a helping hand: how Wialon supports its partner community in Ukraine
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=Mh2EFM4pz5k&t=55s
- ^ Reaching out a helping hand: how Wialon supports its partner community in Ukraine
- ^ https://devby.io/news/gurtam-priostanavlivaet-prodazhi-wialon-i-flespi-v-rossii1646557122
- ^ Беларускія IT-кампаніі сталі буйнымі падаткаплацельшчыкамі ў Літве (бел.)
- ^ Две компании с белорусскими корнями вошли в пятёрку крупнейших налогоплательщиков IT-отрасли в Литве (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зьявіліся ў 2002 годзе
- Летувіскія кампаніі
- Спадарожнікавая навігацыя
- Летувіскія вытворцы праграмнага забесьпячэньня
- Транспартныя тэхналёгіі
- Аўтамабільныя тэхналёгіі
- Кіраваньне флётам
- Інтэрнэт рэчаў
- Разумныя інфармацыйныя сыстэмы
- Кіраваньне ланцугом паставак
- Транспартная тэлематыка
- Пазыцыянаваньне бяздротавай сувязі
- Арганізацыі, заснаваныя ў 2002 годзе
- Кампаніі, заснаваныя ў 2002 годзе
- Тэхналягічныя кампаніі, заснаваныя ў 2002 годзе
- Кампутарныя кампаніі, заснаваныя ў 2002 годзе
- Беларусы ў Летуве