Агрэставыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Grossulariaceae»)
Агрэставыя
Парэчкі чырвоныя (Ribes rubrum) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадКаменяломнікакветныя (Saxifragales)
СямействаАгрэставыя
Даччыныя таксоны
Ribes (syn. Grossularia)
Бінамінальная намэнклятура
Grossulariaceae DC.
Арэал
ITIS 24094 ·

Агрэставыя[1] (Grossulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 1 род і каля 150 відаў[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі, звычайна лісьцеападныя. Лісьце чарговае, простае, звычайна чарашковае, з прылісткамі; пласьцінкі зубчастыя. Кветкі звычайна ў суквецьцях, часам адзіночныя; чашалісьцікаў звычайна 5 (у R. speciosum — 4); пялёсткаў звычайна 5 (у R. speciosum — 4); тычачак (4)5. Плод — жоўтая, чырвоная, белая, аранжавая або чорная ягада. Насеньне (3)10–60, ад карычневага да чорнага колеру[3][4].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджваньне: ва ўмераных рэгіёнах ў Паўночным паўшар’і і ўздоўж Андаў[3][4][5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Байкоў М., Некрашэвич С. Беларуска-Расiйскi слоўнік. — Нар. асвета, 1925. — С. 18. — 356 с.
  2. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 21.02.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 21.02.2020 г.  (анг.)
  5. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 21.02.2020 г.  (анг.)