Gideons International
Асацыяцыя Эвангельскіх Хрысьціянаў Гедэён, або Гедэяніты — інтэрнацыянальная пратэстанцкая арганізацыя, якая займаецца распаўсюдам бясплатных экзэмпляраў Бібліі амаль у 200 краінах сьвету. Распаўсюд вядзецца пераважна ў гатэлях, турмах, шпіталях, таксама сярод школьнікаў ды ваенных.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1898 годзе ў горадзе Боскабэл (штат Вісконсін, ЗША) сустрэліся два бізнэсмэны-хрысьціяніны, і ў іх зьявілася ідэя стварыць арганізацыю для дзелавых людзей-хрысьціянаў, што часта падарожнічаюць. У наступным 1899 годзе Джон Эйч Нікалсан, Сэм’юэл І Гіл, а таксама Ўіл Джэй Найтс ажыцьцявілі гэтую ідэю, заснаваўшы асацыяцыю Гедэянітаў. У ліпені 1908 яны распаўсюдзілі першыя 25 экзэмпляраў Бібліі, а да канца таго году — ужо 5 774 экзэмпляры Сьвятога Пісаньня ляжалі ў пакоях гатэляў 17 штатаў ЗША. У 2012 годзе было распаўсюджана 84 мільёны экзэмпляраў Бібліі па ўсім сьвеце, а іх колькасьць з 1908 склала больш за 1,7 мільярды. З 1989 году гедэяніты дзейнічаюць і ў краінах былога СССР.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асацыяцыя была названа ў гонар Гедэёна — ізраільскага судзьдзі, пэрсанажу біблейскай Кнігі Судзьдзяў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |