Перайсьці да зьместу

Skeletour

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ghost World Tour 2025»)
Skeletour
Канцэртны тур Ghost
Зьвязаны альбом Skeletá[?]
Дата пачатку 15 красавіка 2025
Дата сканчэньня 25 верасьня 2025 (2025-09-25)
Колькасьць этапаў 2 (эўрапейскі й паўночнаамэрыканскі)
Колькасьць шоў
  • усяго 54:
    • 25 у Эўропе
    • 29 у Паўночнай Амэрыцы
Прасоўваньне гл. Skeletá §  Прасоўваньне
Вэб-сайт https://ghost-official.com/#tour
Храналёгія канцэртаў Ghost
Imperatour
(2024)
Skeletour
(2025)
[?] Таксама выконваюцца песьні з Opus Eponymous, Infestissumam, Meliora, Popestar, Prequelle, Seven Inches of Satanic Panic, Impera, Rite Here Rite Now (Original Motion Picture Soundtrack).

Skeletour[a], таксама 2025 Ghost World Tour[b] — сусьветны канцэртны тур швэдзкага музычнага гэві-мэтал / арэна-рок гурта Ghost, які пачаўся 15 красавіка 2025 году ў Манчэстэры. Skeletour скончыцца 25 верасьня 2025 году ў Мэхіка.

Тур мае два этапы й 54 шоў: 25 у Эўропе й 29 у Паўночнай Амэрыцы. Skeletour, як сьцьвярджаецца, будзе напоўнены «найбольш уражлівымі канцэртнымі выступамі», а таксама стане «найбольш амбіцыйнам турам у <…> карʼеры [гурта]»[1].

Канцэртная праграма (сэтліст)
Назва
1. «Peacefield»
2. «Lachryma»
3. «Spirit»
4. «From the Pinnacle To The Pit»
5. «Majesty»
6. «The Future Is A Foreign Land»
7. «Cirice»
8. «Darkness At The Heart Of My Love»
9. «Satanized»
10. «Ritual»
11. «Umbra»
12. «Year Zero»
13. «He Is»
14. «Rats»
15. «Kiss The Go-Goat»
16. «Mummy Dust»
  Encore (на біс)
17. «Monstrance Clock»
18. «Mary On A Cross»
19. «Dance Macabre»
20. «Square Hammer»
  1. ^ Ад назвы шостага студыйнага альбома гурта Skeletá і ангельскага -tour, «тур».
  2. ^ з анг. — «Сусьветны тур Ghost 2025 году».
  1. ^ Gonzalez, Ramon. (4 сакавіка 2025) Ghost Announce Sixth Full Length Studio Album, Skeletá (анг.) Knotfest. Праверана 20 красавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]