Gavarun.by
Gavarun.by | |
Тып | студыя дубляжу[d] |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская |
Аўтар | Адам Трыпутнік, Таша Мурзэншольц[1] |
Пачатак працы | 2017 год |
Рэгістрацыя | ёсьць, але не абавязковая |
Супрацоўнікаў | Адам Трыпутнік, Таша Мурзэншольц |
Актуальны стан | дзейны |
gavarun.by |
Gavarun.by — незалежны праект, студыя дыктарскага агучваньня па-беларуску сусьветнага кіно. Існуе з 2017 году, агучана 20 поўнамэтражных стужак, больш як 40 кароткамэтражных.
Складаецца з дружыны зь перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысэра. Забясьпечвае тэхнічны ўзровень запісу, дасканалае вымаўленьне і эмацыянальную падачу вобразаў кіно, дакладнасьць і мастацкі ўзровень перакладу. Фільмы з аўтарскім агучваньнем можна паглядзець на легальных анляйн-кінатэатрах. Агучвае фільмы ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хауса.
Ідэяй праекта зьяўляецца папулярызацыя і развіцьцё беларускай мовы, таму што кіно зьяўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай масавай поп-культуры.
Уласныя творы — анімацыйныя, песні, аўдыякнігі.
Агучаныя фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апошні самурай
- Вэрхал у галаве
- Інтэрстэлар
- Калядная гісторыя
- У тым самым месцы
- Нябачны госць
- Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць
- Хтосьці любіць гарачае
Мультфільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзікая курачка Лісьцінка
Мультсэрыялы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэцан і Фіндус
- Маленькае каралеўства Бэна і Холі
- Хамф
- Доўгія, доўгія вакацыі
- Пакаё
- К’ю Клыпа 5
- Паляўнічыя на цмокаў
- Хайдзі, дзяўчынка Альпаў
- Папірус
- Любімчыкі
і іншыя