Ford Mustang

Ford Mustang — культавы аўтамабіль сегмента Pony Car вытворчасці Ford Motor Company.
Першае пакаленне (1964—1973)
[рэдагаваць | рэдагаваць]Аўтамабіль дэбютаваў на Сусветным кірмашы ў Нью-Ёрку 17 красавіка 1964 года. Недарагі аўтамабіль са спартыўным знешнім выглядам і магутным рухавіком V8 з самага пачатку стаў хітом. Пазней з'явіліся версіі Boss, Mach I і Shelby.
2 сакавіка 1966 года быў прададзены 1 000 000-ы «Мустанг»[1].
Да канца выпуску мадэль значна змянілася і вырасла ў памерах. Шматлікія энтузіясты разглядаюць мадэлі 1969–1973 гадоў як асобныя ад больш ранніх аўтамабіляў, але ўсе Мустангі з 1964 да 1973 года з'яўляюцца часткай сямейства першага пакалення[2].
Shelby GT350
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Стварэнне першага Mustang дапрацаванага Кэралам Шэлбі пачалося ў жніўні 1964 года. Асноўнай задачай было павялічыць магутнасць рухавіка. Дзякуючы, сярод іншага, новаму ўпускному калектару і карбюратару магутнасць здолелі давесці да прыкладна 310 к.с. Аўтамабіль таксама атрымаў чатырохступеньчатую механічную каробку перадач. Машыны мелі кузаў белага колеру Wimbledon White з блакітнымі палосамі Guardsman Blue. Унутры было дэмантавана задняе сядзенне.
Гатовая машына была прадстаўлена 27 студзеня 1965 года. Было створана 562 асобніка Shelby GT350 і 37 машын GT350R падрыхтаваных для гонак[3].
Шостае пакаленне (2014—2023)
[рэдагаваць | рэдагаваць]Шостае пакаленне Mustang (завадскі код S550) дэбютавала 5 снежня 2013 года[4]. Mustang 6-га пакалення (2015–2023) даступны ў двух асноўных тыпах кузава: фастбэк-купэ (пасля-1924 Kissel 5-Passenger Victoria Coupé, 1925 Packard Model 136 5-Passenger Opera Coupé, 1926 Packard All-Steel Top 5-Passenger Victoria coupe model 333, 1927 Pierce-Arrow Series 36 All-Steel Top 5-Passenger Victoria Coupé, 1928 Stutz Series BB All-Steel Top 5-Passenger Victoria Coupe, 1929 Auburn 6-80 All-Steel Top 5-Passenger Victoria Coupe, 1930 Nash Victoria Coupé, 1931 Nash Eight-99 Victoria Coupé, 1932 Lincoln Model KA 5-Passenger Victoria Coupé, 1933 Lincoln Model KB 5-Passenger Victoria Coupé, 1934 Lincoln Victoria 2-Door Sedan, 1935 Buick Victoria Coupé, 1936 Packard 1401 Victoria Coupé, 1937 Ford Deluxe Club Coupé, 1938 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1939 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1940 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1941 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1942 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1946 Ford Club Coupé, 1947 Ford Club Coupé, 1948 Ford Club Coupé, 1941 Ford Deluxe Club Coupé, 1942 Ford Deluxe Club Coupé, 1946 Ford Deluxe Club Coupé, 1947 Ford Deluxe Club Coupé, 1948 Ford Deluxe Club Coupé, 1949 Ford Custom Club Coupé, 1950 Ford Custom Club Coupé, 1951 Ford Custom Club Coupé, 1952 Ford Club Coupé, 1953 Ford Club Coupé, 1954 Ford Club Coupé, 1955 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan, 1956 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan, 1957 Ford Fairlane 500 Club Sedan (64B), 1958 Ford Fairlane 500 Club Sedan (64B), 1959 Ford Fairlane 500 Club Sedan (64B), 1960 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan (64F), 1961 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan (64F), 1962 Ford Galaxie 2-Door Club Sedan (62B), 1963 Ford Galaxie 2-Door Club Sedan (62B), 1964 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan, 1965 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1966 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1967 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1968 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1969 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1970 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1971 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1972 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1973 Ford Mustang Hardtop Coupe, Ford Mustang Coupe (1974–1978), Ford Mustang Notchback Coupe (1979–1993), Ford Mustang Coupe (1993–1998), Ford Mustang Coupe (1999–2004), Ford Mustang Coupe (2005—2010), і Ford Mustang Coupe (2010—2014)) і кабрыялет.
На аўтамабілі ўсталёўвалася некалькі рухавікоў: чатырохцыліндравы EcoBoost 2,3 л., V6 3,7 л., V8 5,0 л., атмасферны V8 5,2 л. прапанаваны для Shelby GT350 і версія гэтага матора з наддзіманнем для GT500.
У жніўні 2018 года з канвеера завода Шаблён:Нп3 у Мічыгане сышоў 10-мільённы Mustang. Юбілейным стаў белы кабрыялет Mustang GT, абсталяваны 5,0-літровым рухавіком Coyote V8 (460 к.с.) агрэгатаваным з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач[5].
Мадэльны шэраг уключаў[6]:
- Mustang EcoBoost — базавая мадэль. Абсталяваны чатырохцыліндравым турбіраваным рухавіком EcoBoost аб'ёмам 2,3 л, магутнасць — 310 к.с., круцільны момант — 475 Н·м.
- Mustang EcoBoost Premium — у дадатак да стандартнага абсталявання мае скураныя крэслы, інфармацыйную сістэму Sync 3, бакавыя люстэркі з падаграваннем і сістэму выбару рэжымаў руху Selectable Drive Modes.
- Mustang EcoBoost High Performance Pack — апцыённы пакет для любой мадэлі EcoBoost, купэ або кабрыялета. Выкарыстоўвае перапрацаваную версію рухавіка Ford Focus RS, які выдае магутнасць 332 к.с.
- Mustang GT — мае 5,0-літровы V8 (460 к.с., 570 Н·м), які агрэгатаваны альбо з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач, альбо з 10-ступеньчатай аўтаматычнай. Стандартныя абсталяванне ўключае кіраванне запускам, 18-цалёвыя колы і інфармацыйна-забаўляльную сістэму Ford Sync.
- Mustang GT Premium — у дадатак да Mustang GT мае скураныя сядзенні з падаграваннем і вентыляцыяй, бакавыя люстэркі з падагрэвам, сістэму выбару рэжымаў руху Selectable Drive Modes і інфармацыйную сістэму Sync 3.
- Mustang GT Performance Pack 1 — у пакет уваходзяць новыя 19-цалёвыя дыскі, лепшыя шыны, шасціпоршневыя тармазы Brembo, спойлер, больш жорсткую падвеску. Рухавік — такі самы як на Mustang GT — 5,0-літровы V8 (460 к.с., 570 Н·м).
- Mustang GT Performance Pack 2 — гэты пакет мае іншыя 19-цалёвыя дыскі, шыны Michelin Pilot Sport Cup 2, большыя тармазы Brembo і адаптыўную падвеску Ford MagneRide.
- Mustang Mach 1 — V8, 5,2 л, 480 к.с., 569 Н·м.
- Mustang Bullitt — V8, 5,0 л, 480 к.с., 569 Н·м.
- Mustang Shelby GT350 — V8, 5,2 л, 526 к.с., 582 Н·м.
- Mustang Shelby GT350R — яшчэ больш арыентаваны на трэк, чым GT350. Атрымаў адаптыўную падвеску MagneRide, шасціступеньчатую механічную каробку перадач, вялікія тармазы Brembo, электронную блакіроўку і інш. GT350R таксама мае магутнасць на адну конскую сілу больш, чым GT350, — 527.
- Mustang Shelby GT500 — самая магутная мадэль у шэрагу. Мае 5,2-літровы V8, які выдае 760 к.с. і 847 Н·м. Для Shelby GT500 таксама даступны апцыённы пакет Carbon Fiber Track Pack, які дадае карбонавыя колы, сплітары і шмат іншага.
Апошні Mustang шостага пакалення быў выраблены ў красавіку 2023 года[7].
Сёмае пакаленне (2023)
[рэдагаваць | рэдагаваць]

14 верасня 2022 года быў паказаны Mustang сёмага пакалення[8]. Mustang 7-га пакалення (2023–present) даступны ў двух асноўных тыпах кузава: фастбэк-купэ (пасля-1924 Kissel 5-Passenger Victoria Coupé, 1925 Packard Model 136 5-Passenger Opera Coupé, 1926 Packard All-Steel Top 5-Passenger Victoria coupe model 333, 1927 Pierce-Arrow Series 36 All-Steel Top 5-Passenger Victoria Coupé, 1928 Stutz Series BB All-Steel Top 5-Passenger Victoria Coupe, 1929 Auburn 6-80 All-Steel Top 5-Passenger Victoria Coupe, 1930 Nash Victoria Coupé, 1931 Nash Eight-99 Victoria Coupé, 1932 Lincoln Model KA 5-Passenger Victoria Coupé, 1933 Lincoln Model KB 5-Passenger Victoria Coupé, 1934 Lincoln Victoria 2-Door Sedan, 1935 Buick Victoria Coupé, 1936 Packard 1401 Victoria Coupé, 1937 Ford Deluxe Club Coupé, 1938 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1939 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1940 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1941 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1942 Mercury Eight Sedan-Coupé, 1946 Ford Club Coupé, 1947 Ford Club Coupé, 1948 Ford Club Coupé, 1941 Ford Deluxe Club Coupé, 1942 Ford Deluxe Club Coupé, 1946 Ford Deluxe Club Coupé, 1947 Ford Deluxe Club Coupé, 1948 Ford Deluxe Club Coupé, 1949 Ford Custom Club Coupé, 1950 Ford Custom Club Coupé, 1951 Ford Custom Club Coupé, 1952 Ford Club Coupé, 1953 Ford Club Coupé, 1954 Ford Club Coupé, 1955 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan, 1956 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan, 1957 Ford Fairlane 500 Club Sedan (64B), 1958 Ford Fairlane 500 Club Sedan (64B), 1959 Ford Fairlane 500 Club Sedan (64B), 1960 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan (64F), 1961 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan (64F), 1962 Ford Galaxie 2-Door Club Sedan (62B), 1963 Ford Galaxie 2-Door Club Sedan (62B), 1964 Ford Fairlane 2-Door Club Sedan, 1965 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1966 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1967 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1968 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1969 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1970 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1971 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1972 Ford Mustang Hardtop Coupe, 1973 Ford Mustang Hardtop Coupe, Ford Mustang Coupe (1974–1978), Ford Mustang Notchback Coupe (1979–1993), Ford Mustang Coupe (1993–1998), Ford Mustang Coupe (1999–2004), Ford Mustang Coupe (2005—2010), Ford Mustang Coupe (2010—2014), Ford Mustang Coupe (2014—2017), і Ford Mustang Coupe (2018-2022)) і кабрыялет.
Базавы Mustang мае чатырохцыліндравы рухавік з турбанаддзіманнем EcoBoost (2,3 л., 315 к.с.). Стандартны GT выдае 480 к.с., а дадатковая мадыфікацыя выхлапной сістэмы павялічвае яго магутнасць да 486 к.с. Mustang Dark Horse абсталяваны 5,0-літровым рухавіком V8 магутнасцю 500 к.с.
Для мадэлі 2024 года прадугледжана 11 стандартных колераў: «Grabber Blue», «Iconic Silver», «Atlas Blue», «Vapor Blue», «Shadow Black», «Race Red», «Rapid Red», «Yellow Splash», «Carbonize Grey», «Dark Matter», «Oxford White». Эксклюзіўна для Mustang Dark Horse прапануецца колер «Ember Blue». Пры гэтым прадугледжана і некалькі варыянтаў дадатковага аздаблення: версія GT у колеры «Race Red» мае чорны дах і пярэдні сплітар, які адрозніваецца ад такога ў версій GT у колеры «Rapid Red». Мадэль EcoBoost колеру «Yellow Splash» упрыгожана палоскамі на капоце і палосамі па баках кузава. Купэ колеру «Dark Matter» акцэнтавана трыма палосамі па капоце і даху[9].
- ^ Ford celebrates 1 millionth Mustang (анг.). history.com (2009-11-13). Праверана 2020-03-02 г.
- ^ First Generation: 1964.5-1973 >> 6-Generation Ford Mustang Family Photo Shows Pony Car Evolution (анг.). motor1.com (15-10-2018). Праверана 2020-01-27 г.
- ^ Debiut Mustanga Shelby GT350. autocentrum.pl (27.01.2020). Праверана 2020-01-27 г.
- ^ 2015 Ford Mustang Revealed (анг.) // motortrend.com2013-12-05 г. Праверана 2023-04-25 г.
- ^ 10 Millionth Ford Mustang Rolls Off The Flat Rock Production Line (анг.). motor1.com (08-08-2018). Праверана 2020-01-27 г.
- ^ Ford Has 13 Different Mustang Models: Can You Name Them All? (анг.). motor1.com (2020-06-16). Праверана 2020-07-02 г.
- ^ Ford Mustang S550 (2015-2023): End of the Line for the 6th Gen Pony Car (анг.) // motortrend.com2023-04-20 г. Праверана 2023-04-25 г.
- ^ 2024 Ford Mustang Debuts With V8 Power, Unreal Engine Tech, Drift Brake (анг.). motor1.com (2022-09-14). Праверана 2023-04-19 г.
- ^ See The 2024 Ford Mustang Show Off All 12 Of Its Exterior Colors (анг.). motor1.com (2023-04-18). Праверана 2023-04-19 г.
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Ford Mustang — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў