foobar2000
| foobar2000 | |
| Распрацоўка | Пэтэр Паўлоўскі |
|---|---|
| Апошняя вэрсія | 1.5.4[1] (11 траўня 2020 г.) |
| АС | Windows, macOS, Android, iOS |
| Тып | аўдыё-плэер |
| Ліцэнзія |
Ядро: прапрыятарная SDK: BSD |
| Афіцыйная старонка | www.foobar2000.org |
foobar2000 — бясплатны аўдыё-плэер для апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows (з вэрсіі 1.6 падтрымліваюцца толькі Windows 7 і больш позьнія рэлізы)[2], распрацаваны польскім праграмістам Пэтэрам Паўлоўскім, былым супрацоўнікам кампаніі Nullsoft. Мае невялікі памер і мінімалістычны выгляд. Уключае ў сябе мноства функцыяў для падтрымкі мэта-дадзеных і высакаякаснага выкананьня гуку. Акрамя гэтага foobar2000 мае мэдыя-бібліятэку для хуткага доступу да музычных файлаў, убудаваны канвэртар паміж рознымі фарматамі файлаў, модуль запісу кружэлак. Адной з галоўных функцыяў плэеру зьяўляецца магчымасьць падключаць плягіны зь вялікай колькасьцю дадатковых магчымасьцяў.
Праграмны інтэрфэйс мае толькі ангельскую мову. Акрамя таго, аўтар праграмы не зьбіраецца дадаваць падтрымку іншых моваў. Як і не зьбіраецца рабіць вэрсіі праграмы пад іншыя апэрацыйныя сыстэмы.
Асноўныя магчымасьці праграмы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Поўная падтрымка Unicode
- Падтрымка ReplayGain
- Пашыраныя магчымасьці апрацоўкі і рэдагаваньня файлавай інфармацыі
- Неабмежаваныя магчымасьці наладкі выгляду плэйлістоў (з дапамогай плягіну Columns UI)
- Падтрымка некалькіх плэйлістоў у адным вакне
- Наладка «гарачых клявішаў» клявіятуры
- Убудаваная музычная бібліятэка
- Падтрымка інтэрнэт-радыё
Аўдыё-фарматы, якія падтрымлівае foobar2000
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Убудаваная падтрымка файлаў наступных фарматаў: MP3, Ogg Vorbis, MP2, AAC, WAV, AIFF, Musepack, VOC, SND, MP4, WMA, FLAC, WavPack, Speex, AU
- Праз плягіны: TTA, Мonkey’s Audio, ALAC, Mod, SPC, TFMX, Shorten, OptimFROG, LPAC, AC3, PSF, NSF, XID, XA, Matroska ды іншыя.
Акрамя таго, foobar2000 можа граць музыку, запакаваную ў архівы RAR, ZIP і 7-Zip.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ foobar2000: News (анг.)
- ↑ Old versions of foobar2000 (анг.) Праверана 19 кастрычніка 2025 г.