Fly

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Fly
Fly logo.png
Тып публічная кампанія
Заснаваная 2002
Разьмяшчэньне Лёндан, Вялікабрытанія
Ключавыя фігуры Эндру Коліндж (старшыня рады дырэктароў)
Сурэш Радхакрышнан (прэзыдэнт)
Галіна вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня
Прадукцыя мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, GPS-навігатары

Fly — міжднародная кампанія, якая выпускае мабільныя тэлефоны. Кампанія заснаваная ў 2002 годзе і мае офісы ў Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне, Расеі, Украіне ды Нігерыі. Вырабляе пераважна тэлефоны стандарту GSM. Галоўнымі рынкамі збыту для кампаніі зьяўляюцца Расея, Украіна ды Індыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе ў Вялікабрытаніі была зарэгістраваная кампанія Meridian Group[1]. У чэрвені 2003 зьявіліся першыя 3 мадэлі: S288, S588 ды S688[2]. Напачатку 2007 году ў тэлефоны сталі ўключацца інтэрнэт-браўзэры Opera і зьявіліся першыя мадэлі тэлефонаў на 2 SIM-карты[3]. Ад моманту заснаваньня ды да 2008 году кампанія ня мела ўласнай вытворчай магутнасьці ды замаўляла вытворчасьць сваіх тэлефонаў на партнэрскіх заводах. Першапачаткова гэта былі заводы кампаніяў Bird і VK. У 2008 Meridian Group набывае WIZ4COM Technologies для распрацоўкі дызайну для ўласных прыладаў[4]. У 2011 годзе кампанія пачала выпускаць інтэрнэт-планшэты[5].

Некаторыя мадэлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Fly E130
  • Fly E135
  • Fly IQ285 Wow Turbo
  • Fly MC170 DS

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]