Europe

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Europe
Europe the band in Stockholm 2016.jpg
Інфармацыя
Гады 1979—
Адкуль Упляндс-Вэсьбю
Жанр спід-мэтал, глэм-мэтал, гард-рок
Выдавец Epic Records
Афіцыйная старонка https://europetheband.com
Удзельнікі
Joey Tempest, John Norum, John Levén, Mic Michaeli, Ian Haugland, Kee Marcello, Tony Reno

Europe (па-беларуску: Эўропа) — швэдзкі рок-гурт, створаны ва Упляндс-Вэсьбю ў 1979 годзе[1], вакалістам Юэям Тэмпэстам, гітарыстам Ёнам Нурумам, басістам Пэтэрам Ульсанам і бубначом Тоні Рэна. Гурт дасягнуў вялікага посьпеху ў Швэцыі ў 1982 годзе, атрымаўшы перамогу ў тэлевізійным конкурсе «Rock-SM». Europe дасягнуў міжнародную вядомасьць у 1980-х гадох дзякуючы свайму трэцяму альбому «The Final Countdown» 1986 году, які быў прададзены ў колькасьці 3 млн асобнікаў толькі ў ЗША. Два альбомы гурта ўваходзілі ў сьпіс 20 найлепшых альбомаў у чартах Billboard 200, як то аотбомы «The Final Countdown» і «Out of This World»[2], а таксама тры сынгла дасягалі сьпісу 30 найлепшых сынглаў чарту Billboard Hot 100, як то сынглы «The Final Countdown», «Rock the Night» і «Carrie»[2].

Europe перапыніў сваю дзейнасьць у 1992 годзе, часова ўзьяднаўшыся дзеля аднаразовага выступу ў Стакгольме напярэдадні 1999 году. Доўгатэрміновае афіцыйнае ўзьяднаньне адбылося ў 2003 годзе. З таго часу гурт выпусьціў шэсць альбомаў «Start from the Dark» (2004), «Secret Society» (2006), «Last Look at Eden» (2009), «Bag of Bones» (2012), «War of Kings» (2015) і «Walk the Earth» (2017). Гурт прыцягнуў новую хвалю ўвагі ў ЗША пасьля ўдзелу ў камэрцыйнай кампаніі кабэльнага тэлебачаньня GEICO у пэыряд з 2015 па 2016 гады. У асноўным на гурт мелі ўплыў Whitesnake, Deep Purple, Rainbow, Led Zeppelin, Thin Lizzy, UFO і Michael Schenker Group[3][4].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]