Перайсьці да зьместу

ESET

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ESET
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 1992
Заснавальнікі
  • Міраслаў Трнка
  • Пэтэр Пашка
  • Рудольф Грубы
Уласьнікі Miroslav Trnka[d], Rudolf Hrubý[d], Peter Paško[d], Richard Marko[d], Maroš Grund[d] і Anton Zajac[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг Славаччыны Браціслава
Ключавыя фігуры Рыхард Марка (генэральны дырэктар)
Галіна Распрацоўка праграмнага забесьпячэньня
Прадукцыя
Апэрацыйны прыбытак 115 млн (2009)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў 800

ТАА ESET (па-славацку: ESET, spol. s r.o.) — славацкая фірма-вытворца праграмнага забесьпячэньня і рашэньняў у галіне кампутарнае бясьпекі, заснаваная ў 1992 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Aupark Tower (Браціслава), філіі — у Буэнас-Айрэсе, Сан-Дыега, Сан-Паўлу, Манрэалі, Сынгапуры, Празе, Кракаве, Кошыцах і Маскве[3]. Дзейнічае ў больш як 180 краінах сьвету.

Назоў кампаніі ўяўляе сабой абрэвіятуру ангельскага выразу «Essential Security against Evolving Threats» — эфэктыўная абарона ад эвалюцыянуючых пагрозаў.

Гісторыя кампаніі бярэ пачатак у 1987 року, калі два маладыя праграмоўцы Пэтэр Пашка і Міраслаў Трнка, знайшоўшы адзін зь першых кампутарных вірусаў, які атрымаў назву «Вена», напісалі праграму для ягонага выяўленьня. Антывірус для апэрацыйнае сыстэмы MS-DOS атрымаў назву NOD.

Пазьней са зьяўленьнем іншых вірусаў было вырашана стварыць праграмнае рашэньне для барацьбы зь невядомымі відамі пагрозаў. З гэтай мэтаю ў 1992 року шляхам аб’яднаньня з кампаніяй Рудольфа Грубага была заснаваная фірма «ESET».

У 1998 выйшаў NOD32 1.0 для Microsoft Windows, у 2003 зьявілася вэрсія 2.0. Апошняя вэрсія NOD32 пад нумарам 2.70.39 выйшла ў лістападзе 2006 року і мела падтрымку Windows Vista.

У лістападзе 2007 быў прадстаўлены NOD32 Antivirus 3.0, а таксама новы праграмны прадукт ESET Smart Security, які камбінаваў антывірусную праграму ESET NOD32 з функцыяй фаерволу і антыспаму.

У 2010 року «ESET» выдаў антывіруснае рашэньне пад назовам ESET Cybersecurity для Mac OS X, а праз год — для АС Linux.

Для мабільных прыладаў пад кіраваньнем Windows Mobile, Symbian ці Android існуе антывірусны прадукт ESET Mobile Security.

Стала першай славацкай кампаніяй, якая тройчы (2008, 2009 і 2010) станавілася фірмай году паводле апытаньня TREND TOP Фірма году.

У 2011 року ESET была названая адною з найбольш інавацыйных кампаніяў Эўропы і ўдастоеная ўзнагароды HSBC European Business Awards.

Кампанія ўваходзіць у сьпіс найбольш разьвітых кампаніяў у сфэры высокіх тэхналёгіяў паводле рэйтынгу Deloitte Technology Fast 50 у рэгіёне Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі (EMEA).

  1. ^ ESET :: zoznam produktov (славацк.). Eset.com.
  2. ^ https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
  3. ^ Súčasnosť (славацк.) O spoločnosti ESET — už 20 rokov chránime vaše digitálne svety. Eset. Праверана 11 ліпеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]