Drum Ecstasy
| Drum Ecstasy | |
| Гады | 1992 — цяпер— |
|---|---|
| Жанр | нойз-рок[d] |
| drumecstasy.com (анг.) | |
Drum Ecstasy (па-беларуску: Драм Экстазі) — беларускі рок-гурт, заснаваны ў 1992 року ў Менску.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля распаду гурту FTTF бубначы Аляксандар Краўцоў і Марат Джумагулаў запрасілі на свае рэпэтыцыі Філіпа Чмыра, і гэтая тройка склала касьцяк новага гурту[1], які пачаткова называўся «Група імя Каралеўскага геаграфічнага таварыства, якая грае ў стылі барабаннага экстазу». Днём заснаваньня гурту лічыцца 28 верасьня, і штороку ў гэты дзень музыкі традыцыйна ладзілі «канцэрт пад мостам»[2] у менскім парку Горкага.
Першыя выступы адбываліся ў Моладзевым тэатры. Неўзабаве Джумагулаў зьехаў у Францыю, і да гурта далучыўся Макс Назараў, а пазьней "Граф" і Валянцін Грышко. Пасьля сыходу Грышка ў склад ненадоўга вяртаўся Марат Джумагулаў.
У 1997 року ў гурт прыйшоў Аляксандар Гарох з гурту "Зьніч".
У 2004 року гурт ненадоўга трапіў у беларускі «чорны сьпіс» забароненых гуртоў[2].
У 2011 року гурт атрымаў Рок-карону «за адданасьць жанру»[3].
Музыка гурту выкарыстаная ў беларускім фільме «Салетра №7»; расейскіх фільмах «Дзённая варта(d)», «Начная варта(d)», «Гітлер капут!(d)», «Найлепшы фільм(d)», "Пацалунак крыветкі", «Цёмны сьвет(d)», «Мужчыны ня плачуць».
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Філіп Чмыр
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Drums Only (2004)
- H.D.M. (2005)
- Play Loud (2012)
- Numerals (EP, 2014)
- Scheisse (самотнік, 2017)
- Happy Day (самотнік, 2018)
- Nuclear Spring (самотнік, 2019)
- Voice (2019)
- Cut (2022)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ОК. (5 жніўня 2010) Лидер Drum Ecstasy Филипп Чмырь: «Нам действительно наплевать на эфиры» (+фото) (рас.) Experty.by. nightlab.by. Праверана 8 ліпеня 2026 г.
- 1 2 Лена Сідоза, Ціна Сікорская. (1 чэрвеня 2011) Drum Ecstasy: „Нам вельмі дорага сядзець 15 сутак за нелегальны канцэрт!“ Experty.by. Эўрарадыё. Праверана 8 ліпеня 2026 г.
- ↑ Будкін, Сяргей (2 красавіка 2012) Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (+фота) Experty.by. Budzma.org. Праверана 8 ліпеня 2026 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Д. П. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 100—101. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.)