Перайсьці да зьместу

Desafinado

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Desafinado — песьня бразыльскага кампазытара Антоніё Карласа Жабіма (па-партугальску: Antonio Carlos Jobim) на словы Ньютана Мэндонсы (па-партугальску: Newton Mendonça), напісаная ў 1958 годзе. Першым яе выканаўцам стаў у 1959 годзе Жуау Жыльбэрту (па-партугальску: João Gilberto).

Па-партугальску «'desafinado» азначае «міма нотаў», «фальшыва». Песьня стваралася як пародыя, як насьмешка над некаторымі сьпевакамі і музыкамі з бараў Рыё-дэ-Жанэйра, выкананьне якіх часьцяком было даволі няўпэўненым, выканаўцы не траплялі ані ў танальнасьць, ані ў рытм, але стваралі выгляд, што так яно і трэба — «гэта стыль такі».

Зь цягам часу песьня стала адной з самых папулярных мэлёдыяў і візытнай карткай стылю боса-нова, увайшла ў шэраг агульнапрызнаных джазавых стандартаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]