Death
| Death | |
Гурт «Death» у Мэхіка, чэрвень 1989 року. Зьлева направа: басыст Тэры Батлер, гітарыст Пол Масьвідал, мэнэджар Эрык Грайф, бубнач Біл Эндрус і гітарыст/вакаліст Чак Шульдынэр | |
| Гады | 1983 — 1995 1997 — 2001 |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | |
| Мова | ангельская |
| Жанр | дэз-мэтал, прагрэсіўны дэз-мэтал, тэхнічны дэз-мэтал |
| Выдавец | Combat · Roadrunner · Nuclear Blast · Relativity · Relapse · UMG |
| Зьвязаныя праекты | Mantas (1983 — 1984) |
| Удзельнікі | Канчатковы склад: Чак Шульдынэр Шэнан Гэм Рычард Крысьці Скот Клендэнін |
| Былыя ўдзельнікі | Гл. Былыя ўдзельнікі |
| emptywords.org | |
Death ([deθ:]; па-ангельску: death — сьмерць) — амэрыканскі дэз-мэтал гурт, што заснаваны ў 1983 року ў месьце Альтамонтэ-Спрынгс штата Флорыда як Mantas, але першыя дэма-запісы ўжо былі выпушчаны пад назовам Death у 1984 року. Знаходзіўся пад моцным уплывам гурту Venom. У першасны склад гурта ўвайшлі гітарыст Чак Шульдынэр (які пазней стаў адзіным вакалістам гурта), бубначом/вакалістам Кэмам Лі і гітарыстам Рыкам Розам [1]. Гурт Death уважаецца аднім з родапачынальнікаў дэз-мэталу, і ўрэсьце даў жанру сваё ўласнае імя. Дэбютны альбом гурта 1987 року, Scream Bloody Gore, агульна прызнаны адным зь першых дэз-мэтал запісаў, разам зь першымі альбомамі Possessed і Necrophagia . Стыль гурта таксама разьвіваўся, ад сырога гучаньня на першых двух альбомах да больш складанага на пазьнейшым этапе[2]. Гурт распаўся пасьля сьмерці Шульдынэра ад гліёмы і пнэўманіі ў сьнежні 2001 року, але дагэтуль аказвае значны ўплыў на гэві-мэтал[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньняя гісторыя. Дэмазапісы. (1983 — 1985)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гурт Death быў заснаваны ў 1983[4]. ці 1984 годзе Чакам Шульдынэрам пад першапачатковай назвай Mantas у месьце Альтамонтэ-Спрынгс, штат Флорыда, і быў адным з найбольш вядомых ранніх піянэраў дэз-мэталу разам з каліфарнійскім гуртам Possessed. Натхнёны Nasty Savage, Death быў адным з першых гуртоў на дэз-мэтал сцэне Флорыды.
Разам з Кэмам Лі і Рыкам Розам Шульдынэр пачаў пісаць песьні, што былі выпушчаны на некалькіх рэпэтыцыйных касэтах у 1984 року. Гэтыя касэты, разам з дэмазапісам Death by Metal, распаўсюдзіліся сярод гандляроў касэтамі, хутка замацаваўшы назву гурту. У 1984 року Шульдынэр распусьціў Mantas і стварыў гурт пад назвай Death з тымі ж удзельнікамі. Тым Аймар у артыкуле, што быў напісаны ў сьнежні 2010 року, сьцвярджае, што Чак Шульдынэр перайменаваў гурт у Death, каб ператварыць сваю памяць пра сьмерць брата Фрэнка рокамі раней у «нешта пазытыўнае»[5]. Сярод яго ўдзельнікаў зноў былі Роз і Лі. Была выпушчана яшчэ адна дэма-вэрсія пад назвай Reign of Terror.
У 1985 року была запісана і выпушчана касэта Infernal Death. Рык Роз пакінуў гурт у пачатку 1985 рока. Шульдынэр і Лі некаторы час гралі са Скотам Карлсанам і Мэтам Аліва, басыстам і гітарыстам адпаведна, гурта Genocide (пазьней перайменаванага ў Repulsion). Аднак у Кэма былі некаторыя «асабістыя праблемы», празь якія ён пакінуў гурт. Combat Records прапанавалі гурту пагадненьне, калі яны запішуць яшчэ адну дэма-вэрсію, але гурт не змог пераканаць Кэма вярнуцца. Аліва і Карлсан неўзабаве сышлі. Шульдынер пераехаў у раён заліва Сан-Францыска і завербаваў былога бубнача Dirty Rotten Imbeciles Эрыка Брэхта[6], а затым запісаў дэма Back from the Dead. Аднак Чак быў незадаволены гэтым увасабленьнем Death і вярнуўся ў Флорыду без гурта. У 1986 року Шульдынэр атрымаў запрашэньне ад канадзкага трэш-мэтал гурта Slaughter сыграць на іх альбоме, якое ён прыняў і пераехаў у Канаду. Аднак зьвяз пратрымаўся ўсяго два тыдні, і ён вярнуўся ў Штаты. Ён вярнуўся ў Флорыду, а потым зноў пераехаў у раён заліва Сан-Францыска, дзе далучыўся да 17-гадовага бубнача Крыса Райфэрта.
Запіс Scream Bloody Gore (1986 — 1987)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шульдынэр і Райфэрт запісалі дэма Mutilation у красавіку 1986 року, што прывяло да падпісання кантракту з лэйблам Combat Records. Улетку таго ж года яны пачалі запісваць свой першы альбом, што ня быў скончаны і закінуты пасьля таго, як Combat быў незадаволены запісам, у чым Райфэрт абвінаваціў студыйных інжынэраў. У лістападзе 1986 року гурт быў адпраўлены ў Лос-Анджэлес, каб перазапісаць альбом у The Music Grinder з Рэнды Бёрнсам, да чаго гурт быў аптымістычна настроены праз яго работы над Seven Churches гурта Possessed. Асноўныя трэкі былі запісаны за пару дзён, а бас, сола-гітары і сьпещ былі запісаны Шульдынэрам у Rock Steady Studios, якая таксама знаходзілася ў Лос-Анджэлесе.
Альбом Scream Bloody Gore быў выпушчаны ў 1987 року і ўважаецца жанравым шаблёнам для дэз-мэталу. У гурта ненадоўга быў другі гітарыст, Джон Гэнд, але ён не зьявіўся на альбоме (хаця яго фота было). Шульдзынэр і Райфэрт завэрбавалі Стыва ДыДжорджыа з Sadus і рэпэтавалі ў Канкордзе для жывых выступаў, якія так і не адбыліся, бо Шульдзынэр вырашыў вярнуцца ў Флорыду. Райфэрт вырашыў застацца ў Каліфорніі, дзе ён пазьней стварыў Autopsy. Вярнуўшыся ў Фларыду, Шульдзынэр аб'яднаўся з былым калегам па гурце Рыкам Розам і двума ўдзельнікамі гурта Роза Massacre, Тэры Батлерам і Білам Эндрусам.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Канчатковы склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чак Шульдынэр — сола і рытм-гітара, сьпеў, асноўны аўтар песень (1984 — 2001)
- Рычард Крысьці — бубны (1996 — 2001)
- Шэнан Гэм — сола і рытм-гітара (1996 — 2001)
- Скот Клендэнін — бас-гітара (1996 — 2001)
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кэм Лі(en) (Барні Лі) — бубны, сьпеў (1984 — 1985)
- Рык Роз(en) (Фрэдэрык ДэЛіло) (1984 — 1985, 1987 — 1989)
- Мэт Аліва (1985)
- Джон Гэнд (1987)
- Альбэрт Ганзалез (1990)
- Джэймс Франклін (1990)
- Ўольтэр Трахслер (1990)
- Пол Масьвідал (1989, 1990 — 1992)
- Энды ЛаРок (Андэрс Алгэйдж) (1993)
- Ральф Сантола(en) (1993)
- Крэйг Ласісэра (1993)
- Бобі Каэлбл(en) (1995)
- Скот Карлсан(en) (1985)
- Эрык Мід (1985)
- Тэры Батлер (1987 — 1990)
- Стыў ДыДжорджыё (1986, 1991, 1993)
- Скот Карына (1991 — 1992)
- Кэлі Конлан(en) (1995)
- Браян Дэнсан (турнэ ў падтрымку Symbolic)
- Эрык Брэхт (1985)
- Крыс Райфэрт(en) (1986 — 1987)
- Біл Эндрус(en) (1987 — 1990)
- Шон Райнарт (1991 — 1992)
- Джын Хоглан (1993 — 1995)
- Рычард Крысьці (1996 — 2001)

Дыскаграфия
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэма
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1984 — Death By Metal (Дэма)
- 1984 — Reign Of Terror (Дэма)
- 1985 — Infernal Death (Дэма)
- 1985 — Rigor Mortis (Дэма)
- 1985 — Back From The Dead (Дэма)
- 1987 — Scream Bloody Gore
- 1988 — Leprosy
- 1990 — Spiritual Healing
- 1991 — Human
- 1993 — Individual Thought Patterns
- 1995 — Symbolic
- 1998 — The Sound of Perseverance
- 2001 — Live In L.A. 2012 — «Vivus!»
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Scream Bloody Gore (1987)
- Leprosy (1988)
- Spiritual Healing (1990)
- Human (1991)
- Fate: The Best of Death (1992)
- Individual Thought Patterns (1993)
- Symbolic (1995)
- The Sound of Perseverance (1998)
- Live in L.A. (Death & Raw) (2001)
- Live in Eindhoven (2001)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Death». Metallian. (Дата звяртаньня 17.07.2025)
- ↑ «"Where are they now? The members of Death"». (Дата зьвяртаньня 17.07.2025)
- ↑ Death Metal Bands: 20 Essential Groups».(недаступная спасылка) (Дата звяртаньня 17.07.2025)
- ↑ «Memories of Chuck Schuldiner; EmptyWords.» (Дата звяртаньня 17.07.2025)
- ↑ «Tim Aymar Speaks Out; EmptyWords.» (Дата звяртаньня 17.07.2025)]
- ↑ «D.R.I.; AllMusic» (Дата звяртаньня 17.07.2025)