Гарбузовыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Cucurbitaceae»)
Гарбузовыя | |
Гарбуз звычайны (Cucurbita pepo) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Гарбузакветныя (Cucurbitales) |
Сямейства | Гарбузовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cucurbitaceae Juss. | |
Гарбузовыя (Cucurbitaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 95 родаў і 965 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы, аднагадовыя ці шматгадовыя, альбо слабыя, дравяністыя хмызьнякі. Сьцябло часта вуглаватае. Лісьце чарговае, простае або складанае. Кветкі ў суквецьці, рэдка, адзінкавыя. Плод звычайна мясісты. Насеньне часта шматлікія, рэдка мала ці адзінкавыя[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя больш за ўсё ў тропіках і субтропіках, вельмі рэдка ва ўмераных рэгіёнах[3][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.12.2019 г. (анг.)
- ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.12.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |