Перайсьці да зьместу

Csepel

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Csepel
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнаяе таварыства
Заснаваная 1949
Краіна
Разьмяшчэньне Будапэшт
Закрытая 1996
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя грузавікі, шасі
Матчына кампанія Weiss

Csepel (Чэпель) — вугорскі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусных шасі і аўтазапчастак.

Гісторыя кампаніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе ў аднайменным прыгарадзе Будапэшту на месцы разбураных напрыканцы вайны прадпрыемстваў Weiss быў пабудаваны буйны машынабудаўнічы камбінат Csepel. Спэцыялізацыя прадпрыемства — станкабудаваньне, вытворчасьць аўтамабільных кампанэнтаў, аўтобусных шасі, а з 1950 па 1989 гады тут вырабляліся грузавыя аўтамабілі. Csepel сталі першымі грузавікамі, вытворчасьць якіх было арганізавана ў нядаўна створанай Вугорскай Народнай Рэспубліцы. Першыя мадэлі грузавікоў былі распрацаваны на базе грузавікоў аўстрыйскай фірмы Steyr. Да 1960-х гадоў Csepel вырабляў бартавыя грузавікі і седлавыя цягачы (яны ў складзе аўтапаяздоў грузападымальнасьцю 10 т шырока пастаўляліся ў краінах сацлягеру, у тым ліку і ў СССР), шасі для аўтобусаў "Ікарус», гусенічныя цягачы К800 з грузавой плятформай, кранавые шасі, пажарныя і спэцмашыны.

У 1970-х гадах камбінат распрацаваў новыя грузавыя аўтамабілі ўжываючы шырокую каапэрацыю з прадпрыемствамі краінаў сацыялістычнага лягэру, а найперш за ўсё Польшчы. Аднак, купля ліцэнзіі грузавых аўтамабіляў заходне-нямецкай кампаніі M.A.N. і вытворчасьць іх заводам Rába у Д’ёры сур’ёзна ўдарылі па «Csepel». У адрозьненьне ад сучасных грузавікоў Raba, іх прадукцыя сур’ёзна састарэла.

З 1956 па 1975 гады камбінат вырабляў таксама матацыклы маркі «Панонія». Аднак у сувязі з падзеньнем экспартнага попыту на іх, ад вытворчасьці давялося адмовіцца.

З канца 1970-х гадоў замест уласных рухавікоў Csepel на грузавікі пачынаюць ўсталёўваць тыя, што вырабляюцца ў Вугоршчыне «Rába-MAN». На заводзе гэтак жа вырабляліся швэдзкія ўсюдыходы Volvo C202. За 1980-я гады аб’ём вытворчасьці цяжкіх грузавікоў скараціўся з 3-5 тысячаў да 1 тысячы адзінак у год, завод практычна цалкам пераключаецца на вытворчасьць шасі і іншых агрэгатаў для «Ікарусаў», а грузавікі зьбіраюць пад замову. З 1989 году завод цалкам пераключыўся на вытворчасьць шасі і аўтакампанэнтаў.