Перайсьці да зьместу

Clannad

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Clannad

Гурт «Clannad» на канцэрце ў 2013 року
Гады 1970 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Гвідар, Донігал, Ірляндыя
Жанр
Выдавец
Зьвязаныя праекты
Былыя ўдзельнікі Энія Брэнан
clannad.ie

«Clannad» ([kl̪ˠan̪ˠad̪ˠ]) — ірляндзкі музычны гурт, створаны ў 1970 року ў Гвідары, графства Донігал. Выконваюць музыку на мяжы фольку і фольк-року, традыцыйнай ірляндзкай, кельцкай і нью-эйджу, часта спалучаную з элемэнтамі шырэйшага спэктру плаўнага джазу(en) і грыгарыянскіх сьпеваў. Міжнародную вядомасьць «Clannad» атрымаў у 1982 пасьля выданьня альбому «Theme from Harry’s Game»[1], стаўшыся самым пасьпяховым гуртом у жанры кельцкае музыкі. Яны працягнулі пракладаць масткі паміж традыцыйнай кельцкай і поп-музыкай у такіх альбомах 1980-х і 1990-х, як «Macalla» і «Anam». Звычайна іхнія альбомы складаюцца з традыцыйных гельскіх балядаў, сьпеваў нью-эйджу зь фірмовым гарманічным вакалам, нясьпешнымі інструмэнтальнымі мэлёдыямі на гармоніцы і частымі ўзвышанымі папсовымі нумарамі. Падчас сусьветных тураў гурт займеў прыхільнікаў у кожнай частцы сьвету. Запісваліся на шасьці розных мовах, продажы пераўзышлі 15-мільённую адзнаку. Таксама «Clannad» называюць гуртом, што ўпершыню вывеў ірляндзкую традыцыйную музыку й ірляндзкую мову на сусьветную сцэну і праклаў шлях іншым ірляндзкім выканаўцам. Гурт — уладальнік шматлікіх музычных прэміяў, сярод якіх Грэмі, прэміі BAFTA, Айвара Навэла і Billboard.

У склад гурту «Clannad» уваходзяць чальцы сям’і Брэнан — браты і сёстры Моя (ірл. Máire Ní Bhraonáin), Кіяран (ірл. Ciarán Ó Braonáin), Пол (ірл. Pól Ó Braonáin, сышоў у 1990, у 2011 вярнуўся) і іхнія дзядзі-блізьняты Ноэль (ірл. Noel Ó Dúgáin) і Падрэг Дуганы (ірл. Pádraig Ó Dúgáin). Іхняя сястра/пляменьніца Энія (ірл. Eithne Ní Bhraonáin) сышла з гурту ў 1981 року дзеля сольнай кар’еры. Празь дзесяць гадоў пасьля «ўзятага перапынку» пяць першапачатковых чальцоў «Clannad» ізноў выйшлі на сцэну на фэсьце «Celtic Connections» у лютым 2007 у Глазга (Шатляндыя). У 2008 Моя, Кіяран, Ноэль і Падрэг зьдзейсьнілі першы за 10 гадоў тур па Вялікабрытаніі. У верасьні 2013 пасьля 15-гадовага перапынку выйшаў іхні чарговы альбом «Nádúr»[2].

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Канцэртныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ноты для «Past Present»

  • 1991: «A Woman’s Voice»

Эдзі Роўлі ў гутарцы з Маір Брэнан

часам завецца «God of Peace»

Пазьнейшы падзагаловак: «Аўтабіяграфія голасу „Clannad“»

Апісаньне шляху «Clannad» як гурту

  1. 1982: Прэмія Айвара Навэла ў намінацыі «найлепшы саўндтрэк» за песьню «Theme From Harry’s Game»
  2. 1984: прэмія Брытанскай акадэміі ў намінацыі «найлепшая тэлевізыйная музыка» за музыку для «Робіна з Шэрвуду»
  3. 1992: прэмія Billboard у намінацыі «Песьня году сусьветнае музыкі» за «Rí na Cruinne»
  4. 1999: прэмія Грэмі ў намінацыі «Найлепшы нью-эйдж-альбом» за «Landmarks»
  5. 2007: прэмія Мэтэор за агульны ўнёсак
  6. 2014: фольк-прэмія BBC Radio 2 за агульны ўнёсак
  1. UU To Honour Peacemaker Tutu (анг.). University of Ulster (31 студзеня 2007). Праверана 25 чэрвеня 2014 г.
  2. Stephen D. Winick. (26 жніўня 2013) Clannad's Nádúr and Other New Celtic Recordings (анг.) The Blog. Huffington Post. Праверана 25 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]