Перайсьці да зьместу

Reise, Reise

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Blackbox recording (Rammstein)»)
Reise, Reise
Студыйны альбом Rammstein
Выдадзены
  • Сьцяг краіны або тэрыторыі 27 верасьня 2004
  • Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі 15 кастрычніка 2004
  • Сьцяг ЗША 9 лістапада 2004
  • Сьцяг Кітаю 16 лістапада 2004
  • Сьцяг Японіі 21 красавіка 2005
  • увесь сьвет 9 лістапада 2004
Месца запісу El Cortijo Studio (Маляга, Гішпанія),
Studio 301 (Стакгольм, Швэцыя)
Жанр NDH
Працягласьць 47:52
Прадусар Якаб Гэльнар, Rammstein
Храналёгія Rammstein
Mutter
(2001)
Reise, Reise
(2004)
Rosenrot
(2005)

Reise, Reise (зь ням. «У дарогу!», «Падарожжа, падарожжа») — чацьвёрты студыйны альбом нямецкага індастрыял-мэтал-гурта Rammstein, выпушчаны 27 верасьня 2004 году на лэйбле Universal.

Альбом быў запісаны ў 2003—2004 гадах у розных гуказапісвальных студыях у Італіі, Францыі й Швэцыі пры ўдзеле прадусара Якаба Хэльнара. Крыза, якая наступіла ў Rammstein падчас запісу папярэдняга альбома, Mutter, паўплывала на атмасфэру запісу Reise, Reise, зрабіўшы яе менш напружанай. Запісаўшы ў нязмушанай абстаноўцы 17 песьняў, Rammstein адабралі для альбома толькі 11, астатнія 6 увайшлі ў наступны альбом, Rosenrot.

Мовы песьняў — нямецкая, ангельская, француская й маскоўская. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Слова Reise паўтараецца двойчы ў назьве, і ў кожным паўторы яно — зь вялікай літары, што ёсьць прыкметай назоўніка ў нямецкай мове. Дзеяслоў у загадным ладзе пішацца з маленькай літары. Але па словах Паўля Ляндэрса ў адным зь інтэрвію, фраза «Reise, Reise» ўжываецца маракамі як сыгнал ўздыму.

Нягледзячы на тое, што слова Reise напісана ў форме назоўніка, выкарыстана яно ў песьні як дзеяслоў. Фраза Reise, Reise ўжываецца маракамі як сыгнал ўздыму й адбылася ад дзеяслова reisen, які меў значэньне «падымацца». У сучаснай нямецкай мове (Hochdeutsch) гэты дзеяслоў абазначае паездку альбо падарожжа.

Пасьля выхаду вясной 2001 году трэцяга студыйнага альбома Mutter Rammstein адправіліся ў аднайменны тур у падтрымку альбома, які доўжыўся да ліпеня 2002 году. Запіс Mutter адабраў у музыкаў шмат энэргіі, таму пасьля заканчэньня тура ў ліпені 2002 году яны ўзялі перапынак на 6 тыдняў. У гэты час у прэсе сталі зьяўляцца чуткі аб непаразуменьнях у групе і нават аб ейным распадзе, збольшага гэта было зьвязана зь пераездам Рыхарда Круспэ-Бэрнштайна ў Нью-Ёрк і ягонай працай над сольным праектам.

У ліпені 2004 году ўдзельнікі Rammstein упершыню распавялі пра крызу, якая наступіла ў гурце. Яна пачала разьвівацца яшчэ падчас запісу другога альбома, й да трэцяга альбому дасягнуў свайго апаґею. У інтэрвію францускаму часопісу Rock Hard Крыстаф Шнайдэр і Рыхард Круспэ пацьвердзілі чуткі й прызналіся, што прычынай усяму сапраўды быў Рыхард. Не ў меру амбіцыйны гітарыст жадаў кантраляваць кожнае дзеяньне групы, пазбаўляючы астатніх найменшай магчымасьці праявіць ініцыятыву.

Рыхард спытаў музыкаў, ці можа ён заняцца сваім уласным праектам, і тыя далі згоду. Калі Рыхард заняўся ўласным гуртом Emigrate, у астатніх удзельнікаў Rammstein зьявілася больш волі, што паўплывала на запіс чацьвёртага альбома.

Для альбома цалкам было запісана 17 песьняў, але ў выніку ў Reise, Reise ўвайшлі толькі 11[1]. «Перш, чым людзі выключаць музыку, мы лепш самі выключым!» — пракамэнтаваў Олівер Рыдэль. Астатнія 6 трэкаў («Rosenrot», «Wo bist du?», «Mann gegen Mann», «Zerstören», «Ein Lied», «Feuer und Wasser») увайшлі ў альбом Rosenrot, Працоўная назва якога была Reise, Reise vol. 2.

Перад рэлізам альбома некаторыя часопісы выклалі трэк-ліст будучага альбома гурта, аднак у розных часопісаў былі розныя трэк-лісты.

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва
1. «Reise, Reise» (Уздымайся!) 04:11
2. «Mein Teil» (Мая частка) 04:32
3. «Dalai Lama» (Далай-Лама) 05:38
4. «Keine Lust» (Не хачу) 03:43
5. «Los» (Наперад) 04:25
6. «Amerika» (Амэрыка) 03:46
7. «Moskau» (Масква) 04:16
8. «Morgenstern» (Ранішняя зорка) 03:59
9. «Stein um Stein» (Камень за каменем) 03:56
10. «Ohne dich» (Безь цябе) 04:32
11. «Amour» (Каханьне) 04:50
47:52
«Blackbox recording»
Запіс з «чорнае скрыні» выканаўцы Rammstein
з альбому Reise, Reise
Мова японская
Па-беларуску «Запіс чорнае скрыні»
Запісаная 12 жніўня 1985, Гара Ацутака (Уэна, Гума), Сьцяг Японіі
Працягласьць 0:32

«Blackbox recording» (з анг. «запіс чорнае скрыні») — схаваны трэк на альбоме. Рэальны запіс «чорнае скрыні» (бартавога самапісца) з катастрофы Boeing 747 пад Токіё, у якой з 524 чалавек загінулі 520.

  • Каб праслухаць запіс трэба ўключыць першы трэк («Reise, Reise»), а пасьля пераматаць назад.
  • Спачатку музыкі хацелі зьмясьціць запіс у кожную песьню, але потым адмовіліся ад гэтай ідэі.