Ars Magna Organi
| Ars Magna Organi | |
| Краіна | |
|---|---|
| Горад | |
Ars Magna Organi (па-беларуску: Вялікае мастацтва аргана) — штогадовы фэстываль арганнай музыкі, які ладзіцца ў Беларусі з 2019 року. Мастацкі кіраўнік фэсту - Аляксандар Бурдзялёў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаткова фэстываль заснавалі Пінская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу і Пінскі гарвыканкам. Першы міжнародны арганны фэстываль, праведзены ў Пінску, быў прысьвечаны памяці кардынала Казімера Сьвёнтка[1]. Тады адбылося 29 канцэртаў[2].
Пасьля зьвязанага з пандэміяй каранавірусу перапынку фэст аднавіўся ў 2022 року зь цяперашняй назвай «Ars Magna Organi». Адбыліся 54 канцэрты на 11 пляцоўках[1]: у Ваўкалаце, Віцебску, Гародні, Лельчыцах, Лідзе, Магілёве, Мёрах, Мсьцібаве, Мядзьведзічах, Наваполацку, Пінску[3].
У 2023 адбылося 33 канцэрты[2] ў Віцебску, Мядзьдзевічах і Пінску[4].
У 2024 адбылося 56 канцэртаў у Іванаве, Мядзьведзічах, Наваградку, Пінску, Ружанах[1].
У 2025 адбылося 68 канцэртаў[2]: у Іванаве, Іўі, Лагішыне, Мядзьведзічах, Наваградку, Пінску, Ружанах[5].
У 2026 року заплянавана 97 канцэртаў у 9 местах: Іванаве, Іўі, Лагішыне, Лідзе, Мядзьведзічах, Парэччы, Пінску, Пружанах, Ружанах[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Ars Magna Organi. Пінская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касьцёла ў Рэспубліцы Беларусі. Праверана 5 чэрвеня 2026 г.
- 1 2 3 4 Арганны фэстываль Ars Magna Organi (30.V.2026 — 04.XI.2026). Пінская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касьцёлу ў Рэспубліцы Беларусі. Праверана 5 чэрвеня 2026 г.
- ↑ Органный фестиваль Ars Magna Organi пройдёт в 12 местах Беларуси (+расписание концертов) (рас.) Catholicnews. Каталіцкі весьнік (2 чэрвеня 2022). Праверана 5 чэрвеня 2026 г.
- ↑ Шпілеўская, Аляксандра (21 верасьня 2023) У Беларусі завяршыўся арганны фэстываль Ars Magna Organi (рас.) Catholic.by. Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касьцёлу ў Рэспубліцы Беларусі. Праверана 5 чэрвеня 2026 г.
- ↑ 5 унікальных арганаў Беларусі — і рэдкая магчымасьць іх пачуць (рас.) 34travel Праверана 5 чэрвеня 2026 г.