Араліевыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Araliaceae»)
| Араліевыя | |
Aralia racemosa — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Парасонакветныя (Apiales) |
| Сямейства | Араліевыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Araliaceae Juss. | |
Араліевыя (Araliaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 родаў і 1650 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дрэвы ці хмызьнякі, часам ліяны, рэдка шматгадовыя травы. Лісьце чарговае, рэдка супратыўнае, простае або складанае. Кветкі радыяльна сымэтрычныя, рэдка адзіночныя, часта ў суквецьці. Чашалісьцікі адсутнічаюць або ўтвараюць нізкі абадок. Пялёсткаў (3)5(20), свабодныя ці рэдка аб’яднаныя. Плод — ягада або касьцянка[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджаныя ва ўсім сьвеце, асабліва ва тропіках[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Flora of China Праверана 07.11.2019 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |