Перайсьці да зьместу

Am386

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
AMD 80386DX-40 у 132-пінавым плястыкавым корпусе на мацярынскай плаце

Am386 — цэнтральны працэсар фірмы AMD, сумяшчальны з працэсарам Intel 80386, выпушчаны ў 1991 року. Да зьяўленьня працэсару 3-га пакаленьня AMD была вядомая выключна як фірма, што выпускае працэсары Intel 8086, Intel 80186 і Intel 80286 паводле ліцэнзіі «Інтэла». Аднак, выпусьціўшы ў 1987 року свой новы працэсар Intel 80386, кампанія «Інтэл» абвясьціла, што ліцэнзія AMD не распаўсюджваецца на новыя лінейкі працэсараў.

У адказ AMD падрыхтавала свой уласны працэсар новага пакаленьня Am386, прычым ён быў створаны значна раней за 1991 рок. Аднак ягонаму выхаду на рынак замінала «Інтэлу». Пасьля некалькіх рокаў судовых працэсаў AMD у 1992 року атрымала права на распаўсюд уласных працэсараў. Ад гэтай пары пачалася гісторыя AMD як асноўнага канкурэнта «Інтэла».

Судовы вырак таксама адкрыў шлях для канкурэнцыі на рынку IBM-сумяшчальных працэсараў, што ў выніку стала чыньнікам для зьмяншэньня кошту мікрапрацэсараў[1].

Працэсар 3-га пакаленьня ад «Інтэла» меў пікавую частасьць 33 МГц, у той час як AMD выпусьціла 40-мэгагэрцавую вэрсію сваіх 386DX і 386SX. AMD 386DX-40 атрымаў папулярнасьць у дробных вытворцаў і кампутарных энтузіястаў, бо паказваў прадукцыйнасьць, набліжаную да працэсараў 80486, па значна меншых коштах[2] Працэсар 386DX-40 паказваў ня горшыя, а часам і крыху лепшыя вынікі за 486SX-25 у папулярных тэстах і прыкладных дастасаваньнях.

Характарыстыкі Am386DX

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 32-бітная шына дадзеных, ёсьць выбар між 32- або 16-бітнай шынай
  • 32-бітная адрасацыя памяці, магчымасьць адрасацыі да 4 Гб
  • апрацоўка чатырохбайтавых порцыяў інфармацыі
Розныя мадэлі Am386DX, зьвесткі паводле[1][3]
Нумар мадэліЧастасьцьFSBНапружаньнеМагутнасьцьРаздымДата выпуску
AMD Am386DX/DXL-2020 МГц20 МГц5 В1,05 Вт132-пінавы керамічны1991
AMD Am386DX/DXL-2525 МГц25 МГц5 В1,31 Вт132-пінавы керамічнысакавік 1991
AMD Am386DX/DXL-3333 МГц33 МГц5 В1,73 Вт132-пінавы керамічны1991
AMD Am386DX/DXL-4040 МГц40 МГц5 В2,10 Вт132-пінавы керамічны1992
AMD Am386DX-4040 МГц40 МГц5 В3,03 Вт132-пінавы плястыкавы1992

У 1991 AMD таксама прадставіла палепшаныя вэрсіі працэсару 386SX. Гэтыя працэсары мелі большыя тактавыя частасьці і па-ранейшаму каштавалі меней, чым аналягічныя Intel 386SX. Яны вырабляліся па 0,8 мкм тэхналёгіі, а тактавая частасьць магла запавольвацца нават да 0 МГц, спажываючы энэргію парадку некалькіх міліватаў. Энэргаспажываньне ў параўнаньні з працэсарамі Інтэл было на 35% меней, што рабіла працэсары AMD 386SX ідэальнымі як для настольных, так і для пераносных кампутараў. Акрамя таго, былі выпушчаныя вэрсіі SXL зь яшчэ меншым энэргаспажываньнем[4].

Характарыстыкі Am386SX

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 16-бітная шына дадзеных, няма выбару памернасьці шыны
  • 24-бітная адрасацыя памяці, магчымасьць адрасацыі 16 Мб
  • чытаньне двухбайтавых порцыяў за адзін такт (як у 80286)
Розныя мадэлі Am386SX, зьвесткі паводле[3][4]
Нумар мадэліЧастасьцьFSBНапружаньнеМагутнасьцьРаздымДата выпуску
AMD Am386SX-2020 МГц20 МГц5 ВВт100-пінавы плястыкавы1991
AMD Am386SX/SXL-2525 МГц25 МГц5 ВВт100-pin плястыкавы29 красавік 1991
AMD Am386SX/SXL-3333 МГц33 МГц5 ВВт100-pin плястыкавы1992
AMD Am386SX-4040 МГц40 МГц5 ВВт100-pin плястыкавы1991

Прадукцыйнасьць апрацоўкі лікаў з плаваючай коскай працэсараў Am386 магла быць павялічаная ўсталёўкай дадатковага сапрацэсару 80387DX ці 80387SX, што рабіла Am386DX субаптымальным варыянтам для навуковых прыкладаньняў і САПР, якія шырока выкарыстоўвалі разьлікі з падобнымі лікамі.

  1. 1 2 The AMD Am386 DX Processor (анг.) cpu-collection.de Праверана 12 November 2011 г.
  2. 386DX-40 and competitors (анг.) the red hill cpu guide Праверана 12 November 2011 г.
  3. 1 2 Gennadiy Shvets. (5 November 2011) AMD 80386 microprocessor (анг.) CPU-World Праверана 29 November 2011 г.
  4. 1 2 The AMD Am386 SX Processor (анг.) cpu-collection.de Праверана 30 November 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]