Перайсьці да зьместу

Aldi

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Aldi
Выява лягатыпу
Заснаваная 1946
Уласьнікі Karl Albrecht Jr.[d]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна раздробны гандаль[d] і дыскаўнтар[d]
Даччыныя кампаніі Hofer KG[d] і Leader Price Exploitation[d][2]

Aldi — агульная гандлёвая марка двух нямецкіх міжнародных сямейных сетак дысконтных супэрмаркетаў, якія маюць больш за 13,6 тысячаў крамах у 18 краінах[3][4]. Бізнэс быў заснаваны братамі Карлам і Тэо Альбрэхтамі ў 1946 годзе, калі яны перанялі краму сваёй маці ў Эсэне.

У 1960 годзе прадпрыемства было падзеленае на дзьве асобныя групы, якія пазьней сталі Aldi Nord (першапачаткова працавала ў паўночнай ФРН), з штаб-кватэрай у Эсэне, і Aldi Süd (першапачаткова працавала ў паўднёвай ФРН), з штаб-кватэрай у суседнім Мюльгайме[5][6]. Зь цягам міжнароднай экспансіі дзьве часткі захавалі гэты падзел, падзяліўшы паміж сабой сусьветныя рынкі, за выключэньнем ЗША, дзе Aldi Süd працуе пад маркай Aldi, а кампанія Aldi Nord валодае сеткай Trader Joe’s. Назва крамы паўстала ў 1962 годзе як скарочаная складовая форма ад «Альбрэхтавай зьніжкі» (ням. Albrecht Diskont)[7][8]. Не зважаючы на фінансавы падзел дзьвюх сетак, у Нямеччыне Aldi Nord і Aldi Süd часам працаваць супольна праз агульныя брэнды крамаў або падчас перамоваў з падрадчыкамі.

Aldi ёсьць галоўным канкурэнтам нямецкай дысконтнай сеткі Lidl на большасьці рынкаў[9].

У 1913 годзе маці Карла і Тэо Альбрэхтаў адкрыла невялікую краму ў прадмесьці Эсэну ў Нямецкай імпэрыі[10]. Іхны бацька працаваў шахтаром, а пасьля таго як астма прымусіла яго пакінуць гэтую працу, ён знайшоў занятак памочніка пекара. Карл і Тэо нарадзіліся адпаведна ў 1920 і 1922 гадах[11]. Тэо Альбрэхт прайшоў вучнёўства ў краме маці, а Карл Альбрэхт працаваў у аддзеле дэлікатэсаў. Карл узяў пад свой кантроль іншую харчовую краму, а пазьней служыў у нямецкім войску за часам Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе браты перанялі маціну краму і хутка адкрылі яшчэ адзін гандлёвы пункт паблізу[10]. Да 1950 году браты Альбрэхты валодалі ўжо 13 крамамі ў Рурскай даліне[12].

Крама Альбрэхтаў у Эсэне на фатаздымку 1958 году.

Іхняя ідэя палягала на тым, каб адразу адымаць з коштаў тавараў юрыдычна дазволеную максымальную зьніжку ў 3% перад продажам. Рынкавыя лідэры таго часу, якія часта былі каапэратывамі, патрабавалі ад пакупнікоў трымацца складанай сыстэмы ў зборы зьніжкавых марак і дасыланьня іх краме, каб вярнуць грошы ў рамках прапанаванай зьніжкі. Браты Альбрэхты таксама пільна сачылі за таварамі, які ня мелі попыту з боку пакупнікоў, хутка прыбіраючы іх з паліцаў, што скарачала выдаткі за кошт адсутнасьці рэклямы. Таксама яны трымалі памеры сваіх крамаў невялікім[10]. Да 1960 году ў Нямеччыне іхняя сетка пашырылася да 300-х крамаў[11].

У 1960 годзе браты падзялілі кампанію. Як мяркуецца, гэты падзел адбыўся праз спрэчку наконт таго, ці павінны яны прадаваць у сваіх крамах цыгарэты. Пасьля падзелу Тэо ўзяўся кіраваць Aldi Nord, а Карл прыдбаў кампанію Aldi Süd[13]. На той час яны сумесна валодалі 300 крамамі[14]. Аднак журналіст Мартын Куна паставіў пад сумнеў гэтую прычыну падзелу ў артыкуле, апублікаваным у Westdeutsche Allgemeine Zeitung у верасьні 2009 году, дзе ён выказаў здагадку, што сапраўдная прычына падзелу палягала ў значна адрозных стылях кіраваньня братоў[15]. У 1962 годзе яны прыдумалі назву Aldi, як скарот ад выразу «Альбрэхтавыя зьніжка» (ням. Albrecht Diskont. Гэта назва стала іхняй афіцыйнай карпаратыўнай назвай у 1975 годзе[16]. Aldi Nord і Aldi Süd фінансава і юрыдычна існуюць асобна ад 1966 году[14].

Міжнароднае пашырэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першая крама Aldi ў Эсэне, якая была зачыненая ў 2020 годзе.

Aldi пачала міжнародную экспансію ў 1967 годзе, калі Aldi Süd набыла харчовую сетку Hofer у Аўстрыі[17]. Aldi Nord адкрыла свае першыя крамы па-за мяжою ў Нідэрляндах у 1973 годзе[18], а за гэтым рушылі іншыя краіны. У 1976 годзе Aldi Süd адкрыла сваю першую краму ў ЗША ў штаце Аёва[19][20][21], а ў 1979 годзе Aldi Nord набыла ў гэтай жа краіне сетку Trader Joe’s[10].

Па аб’яднаньні Нямеччыны і падзеньня жалезнай заслоны Aldi пачала хуткую экспансію. Браты сышлі з пасадаў кіраўнікоў у 1993 годзе. Кантроль над кампаніямі быў перададзены прыватным сямейным фондам, то бок Siepmann Foundation сталі ўладальнікамі Aldi Süd, а фонды Markus, Jakobus, and Lukas прыдбалі Aldi Nord.

У жніўні 2023 году Aldi Süd пагадзілася набыць каля 400 крамаў Winn-Dixie і Harveys на паўднёвым усходзе ЗША, узгодніўшы дамову 7 сакавіка 2024 году[22][23]. У лютым 2025 году Aldi прадала 170 з гэтых крамаў кампаніі Southeastern Grocers. Адначасна з гэтым Aldi паведаміла, што ўсё ж такі пераробіць блізу 220 крамаў Winn-Dixie і Harveys пад свой фармат да 2027 году, працягваючы працаваць пад існымі брэндамі паводле часовай ліцэнзіі да завяршэньня перабудовы[24].

  1. 1 2 Global LEI Index
  2. Leader Price Exploitation // Register of Commerce and Companies — 1919.
  3. Aldi History, From Small Family Store to Leading Global Chain. businessinsider.com. Архіўная копія ад 02.10.2023 г.
  4. Wagstyl, Stefan. Karl Albrecht, Aldi co-founder, 1920-2014 // The Financial Times, 21.07.2014 г. Архіўная копія ад 10.12.2022 г.
  5. Impressum. Aldi Nord. Архіўная копія ад 30.03.2017 г.
  6. Impressum. Aldi Süd. Архіўная копія ад 23.03.2013 г.
  7. Connolly, Kate (02.04.2019) Late 'grand dame' of Aldi clan sparks family feud with her will. The Guardian.
  8. Sahinturk, Deniz (01.09.2023) This Is What ALDI Actually Stands For
  9. Giammona, Craig. The Germans Are Escalating America's Grocery Price War // Bloomberg.com, 03.01.2018 г. Архіўная копія ад 12.11.2021 г.
  10. 1 2 3 4 Weymouth, Lauren. Secrets of the German supermarkets conquering America (24 slides) // MSN: Money Архіўная копія ад 07.09.2017 г.
  11. 1 2 Aldi: A family business that grew into an international player. Jax Daily Record (28.08.2023). Архіўная копія ад 24.01.2024 г.
  12. Cattley, Alice (02.10.2024) Aldi: the incredible story of the German supermarket taking over the world. www.lovemoney.com. Архіўная копія ад 05.07.2018 г.
  13. Billionaire Aldi heir Berthold Albrecht dies at 58. the Telegraph (07.12.2012). Архіўная копія ад 02.04.2019 г.
  14. 1 2 Rice, Xan. The Aldi effect: how one discount supermarket transformed the way Britain shops // The Guardian, 05.03.2019 г. Архіўная копія ад 05.03.2019 г.
  15. Die Brüder Albrecht. www.waz.de (12.09.2009). Архіўная копія ад 30.06.2024 г.
  16. Tyler, Jessica Here's how Aldi's explosive growth transformed it from a corner store in Germany to one of the biggest supermarket chains in the world. Business Insider. Архіўная копія ад 06.02.2024 г.
  17. Aldi Süd – About Aldi Süd (German) Архіўная копія ад 29.10.2014 г.
  18. Aldi Nord – About us (German) Архіўная копія ад 28.02.2014 г.
  19. Johnson, Patt. Aldi to open Windsor Heights store // The Register and Tribune, 10.09.2015 г.
  20. Springer, Jon (05.08.2019) The Forgotten Story of Aldi's U.S. Debut. www.supermarketnews.com.
  21. Beck, Andrea (14.10.2020) What You Didn't Know About Aldi's First US Location. Mashed. Архіўная копія ад 07.10.2024 г.
  22. ALDI to Acquire Winn-Dixie and Harveys Supermarket to Continue Growth in the Southeast. Zeno Group. Архіўная копія ад 17.08.2023 г.
  23. Basch, Mark (07.03.2024) Aldi completes acquisition of Winn-Dixie parent company Southeastern Grocers. Jax Daily Record. Архіўная копія ад 07.10.2024 г.
  24. Winn-Dixie, Harveys Banners Acquired by Consortium of Private Investors. Progressive Grocer (07.02.2025). Архіўная копія ад 08.02.2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]