Age of Love (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Age of Love
Альбом Scooter
Выдадзены 27 жніўня 1997
Жанр тэхна, транс, гаўс, брэйкбіт
Працягласьць 45:17
Выдавец The Loop!
Прадусар Эйч Пі Бакстэр, Рык Джэй Джордан, Фэрыс Бюлер, Енс Тэле
Храналёгія Scooter
Wicked!
(1996)
Age of Love
(1997)
Rough and Tough and Dangerous — The Singles 94/98
(1997)

Age of Love (з анг. «Эра каханьня») — чацьверты студыйны альбом нямецкага гурту Scooter, які выйшаў 27 жніўня 1997 году. Асноўная вэрсія альбому складаецца з 11 кампазыцыяў, Limited Edition — з 12, японскае выданьне — з 15.

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У галоўнай кампазыцыі — «The Age of Love» — выкарыстана мэлёдыя з тэмы да фільму Тэрмінатар 2. Судны дзень. «She Said» створаны шляхам сэмпляваньня кампазыцыяў «Theme from S’Express» гурту S'Express і «Beat Dis» гурту Bomb the Bass. У «Fire» выкарыстаны гітарны рыф. «Dancing in the Moonlight» належыць да самых спакойных кампазыцыяў Scooter.

У «Forever (Keep Me Running)» гучаць галасы Штэфана Браварчыка з The Underdog Project і Triple S. Гэта кавэр-вэрсія кампазыцыі «Keep Me Running» гурту Bass Bumpers, выйшаўшай у 1993 г. У «Don’t Waste No Time» галасавыя пасажы моцна нагадваюць кампазыцыю «Bostich» гурту Yello. «Leave in Silence» — інтэрпрэтацыя выйшаўшага ў 1982 годзе аднайменнага гіту Depeche Mode[1].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Introduction (1:00)
  2. The Age of Love (3:48)
  3. She Said (5:18)
  4. Fire (3:32)
  5. Dancing in the Moonlight (4:33)
  6. Forever (Keep Me Running) (4:46)
  7. Hit The Drum (4:37)
  8. Don’t Waste No Time (4:14)
  9. Tonight (4:58)
  10. Return of the Future (4:57)
  11. Leave in Silence (3:34)
  12. Fire (D.O.N.S. Burn Rubber Mix) (6:34) (толькі на Limited Edition)

Бонусны CD (толькі ў Японіі)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Fire — Burn Rubber Mix (6:30)
  2. Fire — Klubbheads Remix (6:52)
  3. Choir Dance (4:22)
  4. Hyper Hyper — Live (5:54)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]