Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пінск

Пінскместа ў Беларусі, на сутоках Піны і Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Плошча 4736 га. Насельніцтва на 2018 год — 137 961 чалавек. Знаходзіцца за 180 км на ўсход ад Берасьця. Вузел аўтамабільных дарог на Івацэвічы, Лунінец, Столін і Янаў. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Лунінец, рачны порт.

Пінск — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час мае неафіцыйны статус сталіцы Палесься, тут налічваецца 44 гістарычна-культурныя каштоўнасьці, у тым ліку комплексы кляштараў францішканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, калегіюм езуітаў, касьцёл Сьвятога Караля Барамэя, палац Бутрымовічаў і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры барока і клясыцызму XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак Вішнявецкіх, зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама касьцёлы Сьвятога Станіслава (віленскае барока) і Сьвятога Дамініка (барока), Вялікая сынагога (рэнэсанс) і капліца на Рынку, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.
(артыкул цалкам…)

Юры Сянько — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Пяты старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь (з 6 лістапада 2014 году).

Дзяржаўны дарадца мытнай службы 3-га рангу. 11 жніўня 2017 году паведаміў, што 1 кастрычніка Ашмянскую мытню скасуюць і ўлучаць у склад Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. 17 лістапада 2017 году падпісаў міжурадавае пагадненьне з Грузіяй «Аб сыстэме садзейнічаньня ўзаемнаму гандлю». 7 траўня 2018 году падпісаў міжурадавае пагадненьне з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі «Аб супрацы і ўзаемадапамозе ў мытных справах». У кастрычніку 2018 году адкрыў пункт мытнага афармленьня ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—29 лютага)

Гэты дзень у гісторыі

Памнік слану Джамба

9 красавіка:

  • 1667 — у Люўры адбылася першая ў гісторыі мастацкая выстава
  • 1860 — францускі вынаходнік Л. С. дэ Мартынвіль упершыю запісаў голас чалавека
  • 1865Грамадзянская вайна ў ЗША: войскі Поўдня пад камандай Робэрта Лі капітулявалі, што завяршыла ваенныя дзеяньні
  • 1882 — амэрыканскі шоўмэн Ф. Т. Барнум набыў славутага слана Джамба (на выяве)
  • 1917 — у Менску прайшоў Зьезд Беларускіх нацыянальных арганізацыяў
  • 1940Другая сусьветная вайна: войскі Трэцяга Райху ўварваліся ў Нарвэгію і Данію
  • 1946 — у Міхэндорфе (Нямеччына) утварылася Беларускае літаратуранае згуртаваньне «Шыпшына»
  • 1970 — у Менску адбыўся стыхійны моладзевы мітынг, разагнаны міліцыяй і ўнутранымі войскамі
  • 1989 — войскі СССР разагналі мітынг у Тбілісі, у выніку чаго 20 чалавек загінула і тысячы атрымалі раненьні
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.