50 год Перамогі ў ВАВ (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта да 50-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне, 1000 рублёў

Памятная манэта да 50-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне — беларуская юбілейная манэта Нацыянальнага банку Беларусі. Манэты выбіты з золата — наміналам 1000 рублёў (уведзена ў абарачэньне ў 1995, празь месяц адклікана з абароту).

Выбіцьцё першых беларускіх манэтаў з золату было прынята Пастановаю Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 1995 № 283/7. павіна было быць выбіта залатых і срэбраных манэтаў наміналамі 1000, 500, 250, 125 і 50 рублёў. Сьвет пабачылі толькі залатыя манэты вартасьцю 1000 рублёў.

Наміналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залатая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • проба золата: 999,9
  • намінал: 1000 рублёў
  • вага чыстага золата: 31,1035 г
  • дыямэтар: 32,6 мм
  • наклад: 1000 асобнікаў

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэта мае выгляд круга. Рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: па цэнтры выява зубра, долу зьмешчаны: намінал, год біцьця, чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне», долу — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» .
  • Рэвэрс: па цэнтры — выява Помніка Перамогі ў Менску; па баках: «1945—1995», па колу з гары надпіс: «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне».

Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая беларуская залатая манэта мела сумнеўную гісторыю. Пасьля выпуску яе ў абарачэньне на манэтах з найвышэйшай пробы золата пачалі зьяўляцца чорныя плямы. Гэта ставіла пад сумнеў сапраўдную вартасьць 999,9 пробы золата. Было абвешчана ў друку, што гэта плямы медзі, якія засталіся ад штампаў пры біцьці. Пасьля — што гэтыя плямы — плятына. Пасьля сакрэтнай нарады з удзелам амэрыканскіх прадстаўнікоў манэты былі адкліканы з абароту. Вынікі расьсьледваньня таксама не вядомыя шырокаму колу. За месяц, аднак, было прададзена каля 100 асобнікаў па кошце 1200 даляраў ЗША[1].

Цяперака прададзеныя асобнікі сталіся рарытэтам, і іх кошт сярод калекцыянэраў у дзясяткі разоў пераўзыходзіць некалішні[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]