28978 Іксіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Іксі́ён (Ixion) — аб’ект пояса Койпера. Зьяўляецца адным з найбуйнейшых плютына (г. з. транснэптунавым аб’ектам, арбіта якога падобная да арбіты Плютона). Як і Плютон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нэптунам (робіць два абарачэньня вакол Сонца за час, неабходны Нэптуну для трох абарачэньняў). Дыямэтар Іксіёна складае 822 км Эксцэнтрысытэт арбіты — 0,2412. Вялікая паўвось арбіты — 39,5391 а. а. Пэрыгелій — 30,0009 а. а. Афэлій — 49,0773 а. а. Арбітальны пэрыяд — 248,6269 гадоў. Кут нахілу да плоскасьці экліптыкі — 19,6134°. Афарбоўка аб’екта — умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у Квавара. Альбеда больш высокае (0,15) у параўнаньні з клясычнымі чырвонымі аб’ектамі — Кваварам (0,10) і Варунай (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і толіну — гетэрапалімеру, які ўтвараецца пры апрамяненьні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.

Разліковы арбіта Иксиона

Выяўлены: 22 траўня 2001 г., у 5 г 21 х. 24 с па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сэра Талола (70W48, 30S10). Абвешчана аб адкрыцьці: 1 ліпеня 2001 г., у 3 г 44 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых плянэт (Сьмітсанаўская астрафізычная абсэрваторыя, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША). Абвешчана аб прысваеньні імя «Іксіён»: 28 сакавіка 2002 г., у 21 г 14 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтру малых плянэт.

Нумар па каталогу малых плянэт: 28978.

Папярэдняе абазначэньне: 2001 KX76.

Аб’ект названы ў гонар цара Іксіёна з старажытнагрэцкай міталёгіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg 28978 Іксіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў