10-я асобная горна-штурмавая брыгада (Украіна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
10-я асобная горна-штурмавая брыґада
10-та окрема гірсько-штурмова бригада

Нашыўка брыґады
Гады існаваньня з 2015
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне  АК «Захад»
Тып Сухапутныя войскі
Уключае ў сябе 8 асобны горна-штурмавы батальён
108 асобны горна-штурмавы батальён
109 асобны горна-штурмавы батальён
Функцыя дзеяньні ў горнай мясцовасьці
Дысьлякацыя Івана-Франкоўская вобласьць,
Каламыя
Мянушка Эдэльвэйс [1]
Войны

Расейска-ўкраінская вайна

Дзейны камандзір палкоўнік
Васіль Зубаніч

10-я асобная горна-штурмавая брыґада — тактычнае фармаваньне горнае пяхоты Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны. Фармаваньне падпарадкаванае апэратыўнаму камандаваньню «Захад». Брыґада была сфармаваная ў месьце Белая Царква 1 кастрычніка 2015 року. Пунктам сталае дысьлякацыі вызначанае м. Каламыя Івана-Франкоўскае вобласьці.

Галоўнаю задачаю частцы зьяўляецца вядзеньне баявых дзеяньняў у горна-лясістай мясцовасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатковым этапе быў створаны 10-ы горна-пяхотны полк, які базаваўся ў Чарнаўцах. 21 верасьня 2015 року, на прэс-канфэрэнцыі ў Івана-Франкоўску, вайсковыя абвесьцілі аб прыняцьці рашэньня сфармаваць новую горна-штурмавую брыґаду пад нумарам 10. Месцам для дысьлякацыі была абраная старая вайсковая база ў м.Каламыя. Камандзірам брыґады стаў герой Украіны падпалкоўнік Васіль Зубаныч, які ранейша камандаваў 15-м асобным горна-пяхотным батальёнам ды ўжо ўласна 10-м горна-пяхотным полкам[2].

Першы набор — 1000 добраахвотнікаў на кантрактнай падставе - пачалі падрыхтоўку ў Белай Царкве ў чаканьні, калі ў Каламыі будзе падрыхтаваная адпаведная база[3]

Пасьля праходжаньня баявога зладжваньня на паліґонах, з траўня 2016 выконвала заданьні ў Данецкай вобласьці.

Першы навучальны выхад у горы байцы брыґады зьдзейсьнілі 13 студзеня 2017 року, узяўшы гору Вялікі Верх. Уздым доўжыўся 8 гадзінаў. У другой палове лютага таго ж року, вайсковаслужачыя брыґады падняліся на Гавэрлу, усталяваўшы на вяршыні дзяржаўны сьцяг у гонар загінуўшых на Дэбальцаўскім плацдарме. Ішлі наверх 5 гадзінаў, спускаліся 2 гадзіны.[1]

У лютым 2016 року прынята рашэньне аб стварэньні на Букавіне асобнага горна-штурмавога батальёна колькасьцю ў 150 асобаў. Супольнаю дырэктываю Міністэрства абароны Ўкраіны ды Ґенэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны вызначанае месца яго дысьлякацыі: на фондах вайсковага мястэчка № 3  ў Чарнаўцах (вул. М.Алімпіяды, 6) ды вайсковае частцы В2235 (8-ы асобны матапяхотны батальён)[4].

У сакавіку 2016 року зьявілася паведамленьне, што добраахвотчы батальён «Айдар» ды «Данбас-Украіна» ўвойдуць у склад навастворанае 10 горна-штурмавое брыґады.[5][6] У студзені 2017 року стала вядома, што гэтыя падразьдзелы выведзеныя са складу брыґады.[7][8]

4 траўня 2018 року пасьля выкананьня баявое задачы на Данбасе брыґада вярнулася да месца стаялае дысьлякацыі. Байцоў ўрачыста сустрэлі ля мескае ратушы ў Каламыі. Цягам дзевяці месяцаў байцы 109, 108 ды 8 батальёну трымалі абарону на перадавой – ля Папаснае, Залатога.[9]

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За час толькі першае ратацыі ў АТА, брыґада страціла загінулымі — 22 вайсковаслужбоўцы[15], сярод якіх:

  • Анатоль Васылік, жаўнер, 23 ліпеня 2016, баі за Мар’інку.
  • Дзяніс Лесьняк, маёр, жнівень 2016, баявое сутыкненьне з ДВҐ.
  • Раман Доўгі, старшы жаўнер, 23 верасьня 2017 року, баявое сутыкненьне з ДВҐ ля в. Новааляксандраўкі Луганскае вобласьці.
  • Юры Галаўчэнка, 13 кастрычніка 2017[16]
  • Андрэй Дабравольскі, 17 лістапада, Сьветладарская дуга[17]
  • Іван Дубэй, загінуў 9 сьнежня 2017-га ад параненьня пад Новазваноўкаю[18]
  • Сабіна Галіцкая, старшая мэдычная сястра, Крымскае, 20 лютага 2018[19].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Горныя пяхотнікі 10 агшбр «Эдэльвэйс» узялі найвысшую вершыню Ўкраіны — Гавэрлу
  2. ^ У Каламыі стварылі новую 10 горна-штурмавую брыґаду Праверана 2 лістапада 2016 г.
  3. ^ Сфармаваная новая горна-штурмавая брыґаду. Параллелі. Праверана 2 лістапада 2016 г.
  4. ^ У Чарнавіцкай вобласьці створаць асобны горна-штурмавы батальён
  5. ^ 10 горна-штурмавая брыґада папоўніцца леґендарным падразьдзелам, «Айдар» ґрунтавацьмюцца ў Каламыі
  6. ^ 10 горна-штурмавая брыґада папоўніцца леґендарным падразьдзелам, «Айд… Праверана 2017-01-29 г.
  7. ^ а б 10-та Горная штурмавая брыґада
  8. ^ У мяне ў РФ радзіна, але я расейцаў сюды ня клікаў: як ваюе на Данбасе наймалодшая брыґада ЎСУ (укр.) Праверана 2017-10-16 г.
  9. ^ У Каламыю з Данбасу зьвяронулася 10 асобная горна-штурмавая брыґада. Рэпартэр. Праверана 29 траўня 2018 г.
  10. ^ 8-ы асобны горна-штурмавы батальён дысьлякавацьмюцца ў Чарнаўцах. Погляд. Праверана 5 траўня 2018 г.
  11. ^ Казарма 109 АГШБ
  12. ^ Сучасную баяздольную вайсковую частку пабудуюць паблізу Івана-Франкоўску. Вокна. Праверана 29 траўня 2018 г. Архіўная копія ад 2018-05-29 г.
  13. ^ Мясьцян запрашаюць ўступаць у гаўбічны артылерыйскі дывізіён. Навіны ЧаркасПраверана 29 верасьня 2017 г. Архіўная копія ад 2017-09-29 г.
  14. ^ Нашая армія сёньня і заўтра: раздумы герояў. УкрінформПраверана 28 кастрычніка 2016 г. (рас.)
  15. ^ У мяне ў РФ радзіна, але я расейцаў сюды ня клікаў: як ваюе на Данбасе наймалодшая брыґада ЎСУ. 15.10.2017, 14:00
  16. ^ На Прыкарпацьці разьвіталіся з байцом, які загінуў на ўсходзе
  17. ^ «РАБІЎ ТАКОЕ, НЕ ЎСІМ АТРЫМЛІВАЛАСЯ»: НА ПРЫКАРПАЦЬЦІ РАЗЬВІТАЛІСЯ З 20-РОЧНЫМ БАЙЦОМ АТА
  18. ^ У лякарні помер украінскі вайсковец, якому снайпэр стрэліў у голаву
  19. ^ Сабіна Галіцкая з 10-е брыґады загінула ля Крымскага

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10-я асобная горна-штурмавая брыгада (Украіна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў