.40 S&W
| .40 Smith & Wesson | |
|---|---|
| Тып патрона: | Пісталетны патрон |
| Краіна-вытворца: | |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Час стварэньня: | 1990 |
| Вытворца: | |
| Гады вытворчасьці: | з 1990 |
| Характарыстыкі: | |
| Даўжыня патрона, мм: | 28,8 |
| Сапраўдны калібр кулі, мм: | 10,2 |
| Маса кулі, г: | 8,7…13 |
| Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 10,7 |
| Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 10,7 |
| Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 10,8 |
| Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 305…360 |
| Энэргія кулі, Дж: | 560…790 |
| Даўжыня выпрабавальнага ствала, мм: | 102
|
.40 S&W (.40 Smith & Wesson, 10×22 мм Сьміт і Весан) — распаўсюджаны пісталетны патрон амэрыканскага паходжаньня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распрацоўка патрона была пачатая вядомай амэрыканскай зброевай фірмай Smith & Wesson у 1986 годзе па замове ФБР. Непасрэднай падставай да пачатку працы паслужыў інцыдэнт, калі ў перастрэлцы ў Маямі два супрацоўніка ФБР загінулі з-за недастатковай магутнасьці іх штатных рэвальвераў пад 9-мм патрон. Заказчык паставіў задачу стварыць боепрыпас, які забясьпечваў бы досыць кучную стральбу, але меў бы большую магутнасьць, чым у 9-мм патронаў. Акрамя таго, заказчыкі лічылі важным забясьпечыць, каб куля рабіла пры трапленьні па цэлі таксама і магутнае спыняючае дзеяньне. Пры гэтым неабходна было спалучаць гэта ўсё зь мінімальна магчымай аддачай.
Калібр 0,40 цалі (10,2 мм) быў прапанаваны для гэтай мэты адным з супрацоўнікаў ФБР, які валодаў уласнай зброяй пад патрон 10 мм Auto. Гэты супрацоўнік прапанаваў паменшыць магутнасьць патрону 10 мм Auto, якая была занадта высокая і вельмі адмоўна ўплывала на трапнасьць стральбы.

Канструктары пайшлі па дадзеным шляху, пакінуўшы калібр 10,2 мм, як у 10 мм Auto, але паменшыўшы даўжыню гільзы з 25,2 да 21,6 мм. Кулі ў новым патроне выкарыстоўваліся тыя жа, што і ў 10 мм Auto, хоць ФБР зьлічыла магчымым ужываць у якасьці стандартных лягчэйшыя кулі. У выніку атрымаўся патрон, блізкі па характарыстыках да вядомага .45 АСР, але зь меншай аддачай.
У сэрыю патрон .40 S&W пайшоў у 1990 годзе. Практычна адначасова фірма Smith & Wesson пачала сэрыйны выпуск і пісталетаў пад гэты боепрыпас.

.40 S&W — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў