(486958) 2014 MU69

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Здымак 2014 MU69 з адлегласьці 137 тыс. км, зроблены 1 студзеня 2019 году

(486958) 2014 MU69 — транснэптунавы астэроід з поясу Койпэра, абраны ў якасьці мэты для вывучэньня ў межах пашыранай місіі касьмічнага апарату «Новыя далягляды» пасьля пралёту каля Плютону ў 2015 годзе. Апарат дасягнуў астэроіду 1 студзеня 2019 году, праляцеўшы на адлегласьці прыкладна за 3500 км ад яго[1]. На той момант гэта самы далёкі ад Сонца аб’ект, якога дасягнуў зямны зонд — на адлегласьці 6,5 млрд км[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ New Horizons Successfully Explores Ultima Thule (анг.). Johns Hopkins University Applied Physics Laboratory (2019-01-01). Праверана 1 January 2019 г. Архіўная копія ад 2019-01-01 г.
  2. ^ NASA’s New Horizons Team Selects Potential Kuiper Belt Flyby Target (анг.). NASA (2015-08-28). Праверана 2015-08-29 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

(486958) 2014 MU69сховішча мультымэдыйных матэрыялаў