Яўген Юдчыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Юдчыц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лістапада 1996(1996-11-25)[1] (27 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2021 Энэргетык-БДУ 150 (37)
2021—2023 Дынама Берасьце 46 (2)
2024—4 Іслач 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Яўге́н Ю́дчыц (нарадзіўся 25 лістапада 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Іслачы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец ДЮСШ-1 гораду Бярозы. Дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе менскай «Зорцы-БДУ» ў якасьці нападніка. У 2015 годзе пераважна выходзіў на замену, але зь ліпеня пачаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. Ад верасьня перастаў трапляць у склад праз траўмы. Сэзон 2016 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але ў ліпені зноў атрымаў пашкоджаньне і выбыў да чэрвеня 2017 году. У гэты час каманда зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». Неўзабаве па вяртаньні здабыў яшчэ раз месца ў пачатковым складзе. У 2018 годзе быў трывалым гульцом стартавага складу. Зарабіў на свой рахунак 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе пракрочыць у Найвышэйшую лігу.

У элітным дывізіёне застаўся адным з асноўных гульцоў «студэнтаў», аднак часьцей пачаў выконваць ролю паўабаронцы альбо флянгавага абаронцы. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[2], у пачатку сэзону 2021 году стаў капітанам каманды.

У ліпені 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[3]. Неўзабаве пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і склаў працоўную дамову з клюбам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды на пазыцыі абаронцы. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[5]. У 2022 годзе заставаўся асноўным гульцом «Дынама», але ў лістападзе 2022 году быў цяжка траўмаваны. У выніку мусіў прапусьціць некалькі месяцаў[6], праз што гульца бракавала на перадсэзоннай падрыхтоўцы ў пачатку 2023 году.

У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам[7]. Улетку 2023 году аднавіў трэнаваньне з галоўнай камандай дынамаўцаў[8], а зь верасьня пачаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[9], пасьля чаго падтрымліваў форму з «Энэргетыкам-БДУ»[10]. У лютым 2024 году далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[11].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 18 8
2018 Першая ліга 28 13

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]