Яўген Пулхаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яўген Пулхаў
Pulhov.jpg
Імя пры нараджэньні Яўген Пятровіч Пулхаў
Дата нараджэньня 1908(1908)
Месца нараджэньня Баранавічы
Дата сьмерці 1992(1992)
Месца сьмерці Пінск
Занятак мастак

Яўген Пятровіч Пулхаў (1908, Баранавічы — 1992, Пінск) — заходнебеларускі і савецкі мастак.

Паходзіў зь сям’і чыгуначніка, бацькі пераехалі з Баранавіч ў Пінск на пачатку 1920-х г. Скончыў рэальную вучэльню, працаваў землямерам. Фёдар Лаўроў быў яго першым настаўнікам маляваньня, які далучыў здольнага юнака да аздабленьня 1-га Палескага кірмашу.

Жывапісная спадчына Пулхава тады была сьціплая — некалькі эцюдаў алеем пінскіх цэркваў ды каплічак.

Больш позьняя калекцыя мастака захоўваецца ў Пінскім краязнаўчым музэі. Улюблёная тэма яго акварэляў — натурморты з кветкамі. На 30-я ўгодкі перамогі над Нямеччынай выканаў цыкл гравюраў.

Шмат працаваў у галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, займаўся росьпісам керамікі і драўляных талерак. Адзін зь першых мастакоў які пачаў расьпісваць курыныя яйкі і драўляныя пісанкі беларускім арнамэнтам[1].

Па вайне працаваў мэтадыстам у пінскім Доме народнай творчасьці. Адшукваў на Палесьсі майстроў інсітнага мастацтва. З 1953 году кіраваў студыяй. Вучнямі яго былі Хургель, Байрачны, Шатохін, Шэер, Вярэніч, Глушко і інш.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе ў Музэі беларускага Палесься адбылася вялікая выстава мастака[2]. Да 100-годзьдзя мастака таксама праводзілася выстава ў Пінску[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]