Перайсьці да зьместу

Яўген Папакуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Папакуль
Дата нараджэньня 1988
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту, навуковец
Навуковая сфэра літаратуразнаўства і скандынавістыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (2018)
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Гугнін[d]
Узнагароды

Яўген Аляксандравіч Папакуль (1988 г, Наваполацак, Віцебская вобласьць) — беларускі філёляг, літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філялягічных навук.

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Наваполацку.

Скончыў ў 2011 годзе гісторыка-філялягічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Ангельская мова. Нямецкая мова». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысэртацыю па спэцыяльнасьці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасьля навучаўся ў асьпірантуры Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Літаратура народаў краін замежжа (ангельская)». Навучаўся на курсах швэдзкай мовы ў вышэйшых народных школах у Фрэнста і Малунгу (2011 і 2015 гады, Швэцыя). У 2016 годзе скончыў курсы выкладчыкаў швэдзкай мовы, літаратуры і культуры ў Вышэйшай народнай школе Більстромску (Швэцыя).

Дысэртацыю на атрыманьне вучонай ступені кандыдата філялягічных навук па спэцыяльнасьцям «Літаратура народаў краін замежжа (ангельская)» абараніў 26 студзеня 2018 году ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Тэма кандыдацкай дысэртацыі: «Спэцыфіка шатляндзкіх і ангельскіх баляд пра звышнатуральнае ў кантэксьце рэгіянальнай літаратурнай традыцыі». Навуковы кіраўнік — Аляксандар Гугнін.

Станам на чэрвень 2025 году працуе дацэнтам катэдры сусьветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Асноўныя навуковыя працы прысьвечаны дасьледаваньню шатляндзкіх і ангельскіх баляд пра звышнатуральнае, шатляндзка-скандынаўскім літаратурным узаемасувязям, сюжэтна-тэматычным паралелям, жанрава-стылявому адзінству, канцэпцыі «прамежнасьці» у гэтых літаратурах і інш.

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве правёў комплексны супастаўляльны аналіз шатляндзкіх, ангельскіх і скандынаўскіх народных баляд пра звышнатуральнае і прадставіў іх агульную клясыфікацыю на аснове разнастайнасьці тэматыкі, сюжэтаў, матываў і канфліктаў. Выявіў шматлікія паралелі ў сюжэтных лініях, тэматыцы, а таксама ў структурных і мастацка-выяўленчых асаблівасьцях баляд, што дало права аднесьці шатляндзкія і скандынаўскія народныя баляды пра звышнатуральнае да адзінай рэгіянальнай літаратурнай традыцыі. Увёў у навуковы ўжытак тэрмін «дыялёг-подкуп» як адметную асаблівасьць структуры шатляндзкіх і швэдзкіх баляд. Вялікую ўвагу ў сваіх дасьледаваньнях надае адлюстраваньню ў літаратуры XI-XIII стагодзьдзяў гістарычных кантактаў паміж народамі Брытанскіх астравоў і Скандынавіі. Упершыню пераклаў асобныя прыклады скандынаўскіх баляд са швэдзкай мовы на беларускую.

Станам на красавік 2024 году, актыўна працаваў над перакладамі са старажытных моў (старажытнаісьляндзкай і норн), асаблівую ўвагу надае эдычнай літаратуры.

У 2021 годзе ажаніўся з пісьменьніцай Маргарытай Латышкевіч.

Выдадзеныя кнігі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • «Эда. Песні пра багоў» — першы том «Паэтычнай Эды» (2021, выдавецтва «Галіяфы»).
  • «Эда Сноры Стурлусана» (2021, выдавецтва «Галіяфы»).
  • «Эда. Песні пра герояў» — другі том «Паэтычнай Эды» (2022, выдавецтва «Тэхналогія»).
  • «Эда. Забытыя песні» (2023, выдавецтва «Тэхналогія»).
  • «Каханне. Смерць. Пачвары: скандынаўскія народныя балады» (2024, выдавецтва «Тэхналогія»).
  • «Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка» (2024, выдавецтва «Тэхналогія»).

Выбраныя навуковыя артыкулы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Скандинавские мифологически-фантастические баллады: историко-культурный аспект / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. — № 2. — С. 10-14.
  • Отражение взаимодействий между Британскими островами и Скандинавией в исландской литературе XI—XIII веков / Е. А. Папакуль // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 1. — С. 7-11.
  • Баллады о возвращающихся мертвецах в шведской и англо-шотландской традиции / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 2. — С. 10-14.
  • Баллады об эльфах в Швеции и Шотландии / Е. А. Папакуль // Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. — 2015. — № 5. — С.

123—131.

  • Магическая сила рун в шведских народных балладах / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. — № 2. — С. 10-15.
  • Эда. Песьні пра багоў(недаступная спасылка) / уклад., пер. са старажытнаісл., камэнт. Яўгена Папакуля. — Менск : Галіяфы, 2021. — 312 с.
  • Эда Сноры Стурлусана(недаступная спасылка) / уклад., пер. са старажытнаісл., камэнт. Яўгена Папакуля. — Менск : Галіяфы, 2021. — 298 с.
  • Эда. Песьні пра герояў(недаступная спасылка) / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Менск : Тэхналогія, 2022. — 380 с.
  • Эда. Забытыя песьні(недаступная спасылка) / уклад., пер. са старажытнаісл., камэнт. Яўгена Папакуля. — Менск : Тэхналогія, 2023. — 240 с.
  • Каханьне. Сьмерць. Пачвары: скандынаўскія народныя баляды Архівавана 17 красавіка 2024. / уклад., пер. са швэдзкай, дацкай, нарвескай, фарэрскай, ісьляндзкай, норн, уступ Яўгена Папакуля. — Менск : Тэхналогія, 2024. — 148 с.
  • Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка(недаступная спасылка) / уклад., пер. са старажытнаісл., камэнт. Яўгена Папакуля. — Менск : Тэхналогія, 2024. — 108 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]